Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда
Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда | |
---|---|
парт.: Francisco José de Lacerda e Almeida | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, матэматык, астраном |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1753 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1798[1] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда (парт.: Francisco José de Lacerda e Almeida; жнівень 1753, Сан-Паўлу, Каланіяльная Бразілія — 18 кастрычніка 1798) — партугальскі даследчык Афрыкі.
Скончыў Каімбрскі ўніверсітэт. У 1777 г. ён атрымаў доктарскую ступень па матэматыцы і астраноміі. Арганізаваў экспедыцыю для ўстанаўлення сувязі паміж тэрыторыямі Анголы і Мазамбіка па сушы і захопу раёнаў, якія ляжаць паміж гэтымі калоніямі. 3 ліпеня 1798 г. выйшаў з Тэтэ (Мазамбік) на паўночны-захад, прайшоў міма азёр Ньяса і Бангвеулу, пераправіўся цераз р. Чамбешы. У кастрычніку таго ж года дасягнуў усходняй часткі дзяржавы Лунда. Памёр падчас экспедыцыі. Экспедыцыя Ласерда-і-Алмейда, якая прайшла каля 1400 км у глыб кантынента, была першым вялікім падарожжам еўрапейцаў у цэнтральныя раёны Афрыкі на поўдзень ад экватара.
Дзённікі Ласерда-і-Алмейда, якія маюць вялікую геаграфічную і гісторыка-этнаграфічную каштоўнасць, былі апублікаваныя на партугальскай мове невялікімі накладамі ў 1830 і 1844 гг., на англійскай мове — у 1873 г.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Советская историческая энциклопедия: [в 16 т.] / АН СССР, Институт истории. [Т.] 8: Кошала—Мальта. — М.: Советская энциклопедия, 1965. — 990 стлб., 6 л. ил. и карт.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Francisco José de Lacerda e Almeida // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.