Трызонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трызонія
англ.: Trizone

Акупаваная тэрыторыя
Merchant flag of Germany (1946–1949).svg
 
Flag of France.svg
1948 — 1949


Flag of Germany.svg
 
Flag of Berlin.svg
Merchant flag of Germany (1946–1949).svg


Сцяг
Deutschland Bundeslaender 1949.png
Трызонія (сіні)
Форма кіравання Q55660456?
Ваенны губернатар
 - 19471949 Сцяг ЗША (48 зорак) Люсіус Клей
 - 19471949 Сцяг Вялікабрытаніі Браян Губерт Робертсан
 - 19451949 Сцяг Францыі Мары П'ер Кёніг

Трызонія — частка Германіі, пасля Другой сусветнай вайны акупаваная войскамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго як ЗША і Вялікабрытанія пачалі ствараць дэмакратычныя органы ўлады ў сваёй аб'яднанай зоне акупацыі (так званай Бізоніі), Францыя пачала атрымліваць менш вуглю з Рурскага басейна, які знаходзіўся на тэрыторыі Бізоніі, з прычыны таго, што французы не мелі права голасу пры размеркаванні паставак. Разумеючы незадаволенасць Францыі, ЗША і Вялікабрытанія прапанавалі стварыць для кіравання Рурам міжнародны кантрольны орган з удзелам Францыі, але без Савецкага Саюза. Наўзамен Парыж павінен быў пагадзіцца на далучэнне сваёй акупацыйнай зоны да Бізоніі.

Пасля некалькіх раўндаў сакрэтных сустрэч прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і краін Бенілюкса па ўзгадненні пазіцый па германскім пытанні, 1 чэрвеня 1948 гады былі падпісаны пагадненні, паводле якіх ствараўся Міжнародны кантрольны орган па Руру. Бакі згаджаліся з удзелам Германіі ў «плане Маршала» і яе ўступленнем у Арганізацыю еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва. Краіны дамаўляліся спрыяць інтэграцыі французскага сектара акупацыі з Бізоніяй (афіцыйна іх зліццё ў Трызонію адбылося ў ліпені 1948 г.). Для рашэння бягучых пытанняў кіравання заходнімі сектарамі Германіі быў сфарміраваны Саюзны савет ваеннай бяспекі. У знак пратэсту супраць стварэння Трызоніі СССР выйшаў са складу Саюзнага Кантрольнага савета, і той спыніў існаванне. 20 чэрвеня 1948 г. на тэрыторыі Заходняй Германіі саюзнікі пачалі правядзенне грашовай рэформы. Так амерыкана-англійская Бізонія ператварылася ў Трызонію, з якой 7 верасня 1949 г. утварылася Федэратыўная Рэспубліка Германія.

Месяцам пазней, 7 кастрычніка 1949 года, з савецкай зоны ўтварылася іншая дзяржава — ГДР. А Заходні Берлін стаў «асобай зонай ААН, рэгулюемай СССР, Францыяй, ЗША і Вялікабрытаніяй». Так працягвалася да 1990 года, калі ФРГ, ГДР і Заходні Берлін аб'ядналіся ў адзіную Германію.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]