Францішак Ксаверый Богуш
Францішак Ксаверый Богуш | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1 студзеня 1746[1] |
Смерць |
4 красавіка 1820[1] (74 гады) |
Род | Богушы[d] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Францішак Ксаверый Богуш (польск.: Franciszek Ksawery Bohusz; 1 студзеня 1746, Вілкамірскі павет (цяпер Укмергскі раён Віленскага павета Літва) — 4 красавіка 1820, Варшава) — польскі-літоўскі грамадска-палітычны дзеяч, святар, доктар філасофіі, пісьменнік, публіцыст, гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Францішак Ксаверый Богуш нарадзіўся ў шляхецкай сям’і віленскага мечніка, герба «Адзінец». У 15-гадовым узросце ўступіў у манаскі ордэн езуітаў, прайшоў навучанне ў іх калегіуме ў Вільні. Пазней вывучаў філасофію, тэалогію і права ў Віленскай акадэміі, некаторы час жыў у Рыме.
У 1768 годзе прыняў сан святара і служыў настаяцелем у Вількаміры і Езна (цяпер Езнас).

У 1772 быў прызначаны прэфектам створанага ў тым жа годзе шляхецкага канвікта ў Гродна (Гродзенскі езуіцкі калегіум).
У 1777—1778 — у якасці хатняга настаўніка наведаў з графам А. Тызенгаўзам Германію, Францыю, Італію.
У 1780 пасля адстаўкі Тызенгаўза, пасяліўся ў Вільні.
У 1780—1782 гг. — прэзідэнт Літоўскага Трыбунала. У 1781 годзе стаў прэлатам.
Быў каад’ютарам віленскім (1781), генеральным візітатарам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай (1784). У гэты перыяд склаў «Сумарыйную выпіску з актаў віленскай кафедральнай капітулы 1501—1783» (надрукавана ў «Апісанні рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі», Вільня, 1895, вып. 1). У 1791 Ф. К. М. Богуша ўзнагародзілі ордэнам святога Станіслава.
Быў выхавальнікам Францішка Сапегі, будучага генерала літоўскай артылерыі, маршалка дваранства Мінскага ваяводства.
У 1790—1791 падарожнічаў па Еўропе.
Быў у ліку праціўнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі 1791 г., за што ў 1792 годзе быў арыштаваны.
Удзельнік змовы генерала Якуба Ясінскага з мэтай падрыхтоўкі Нацыянальнага паўстання 1794 г., прапаноўваў «падчас паўстання абвясціць сялянам вольнасць і свабоды, стан мяшчанскі наблізіць да стана шляхетнага, духавенства залашчыць глубокім шанаваннем рэлігіі з моцным запэўніваннем павагі і касцёльнай еднасці і такім чынам усе станы Краю ў адзінадумстве аб’яднаць».
Канонік віленскі.
У 1794 быў у другі раз арыштаваны, і адпраўлены ў Смаленск. Вызвалены з-за кратаў праз 15 месяцаў, вярнуўся ў Вільню.
У 1803 стаў генеральным інспектарам школ. Адыграў важную ролю ў развіцці сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай.
З 1804 пастаянна пражываў у Варшаве. Асноўнымі яго заняткамі сталі навука і філантропія. Ён выбіраўся міравым суддзёй, стаў правадзейным членам Варшаўскага таварыства сяброў навук, ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта.
Даследчык літоўскай мовы.
Творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Перакладчык, выдаў на польскай мове Кодэкс Напалеона, перакладаў творы Вергілія.
Аўтар і выдавец шэрагу навуковых публікацый. У 1785 г. выдаў сачыненне «Філосаф без рэлігіі».
У 1808 выдаў працу «Аб пачатках народа і мовы літоўскай» (Варшава).
Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. З мэтай лепшага вывучэння мінулага лічыў неабходным праводзіць археалагічныя раскопкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Рукапіс 3-томнай гісторыі Барскай канфедэрацыі загінуў.
У 1820 г. былі выдадзеныя «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза».
- Memoriał…. Delegatów na wysłuchanie rachunków Komisji Skarbu Litewskiego
- O początkach narodu i języka litewskiego, (1808)
- Plan do historii narodowej, (1809)
- O budowli włościańskiej, trwałej, ciepłej, taniej, od ognia bezpiecznej i do kraju naszego przystosowanej, (1816)
- Prośba za ubogimi do żebractwa przywiedzionymi, aby ich nie zamykano, (1817)
- Historia konfederacji barskiej, (у 3 тамах) і інш.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Franciszek Ksawery Michał Bohusz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Богуш, Ксаверий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Бо́гуш Францішак Ксаверый Міхал. 203 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1746 годзе
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1820 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Дактары філасофіі
- Асобы
- Публіцысты Літвы
- Публіцысты Польшчы
- Гісторыкі Літвы
- Езуіты Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Гісторыкі Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы
- Грамадскія дзеячы Польшчы
- Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне