Езнас
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Е́знас (літ.: Jieznas, традыцыйная беларуская назва — Е́зна) — горад у Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтр Езнаскай сянюніі. Насельніцтва 1300 чал. (2010).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прыеная, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Каўнаса, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кайшадорыс. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладанне вялікага князя (двор, цэнтр воласці Ковенскага павета). З 1507 года — ва ўладанні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[3].
Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагоддзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазней у касцёл. У 1645 годзе пры касцёле заснавалі шпіталь.
У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. Станам на 1776 год у Езне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 года дзейнічала школа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
З 1918 года — у складзе Літвы. У 1952—1960 гадах — цэнтр Езнаскага раёна. У 1956 годзе атрымаў статус горада.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1719 — 50 чал.
- 1795 — 372 чал.
- 1866 — 553 чал., з іх 375 каталікоў, 170 юдаістаў, 5 магаметанаў, 3 праваслаўныя.[4]
- 1897 — 1255 чал.
- 1923 — 989 чал.
- 1959 — 797 чал.
- 1979 — 1854 чал.
- 1989 — 2,1 тыс. чал.[5]
- 2001 — 1476 чал.
- 2010 — 1300 чал.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе знаходзіўся філіял Каўнаскага завода электрарухавікоў, дзейнічала швейная вытворчасць[6].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля (XVII ст.)
- Палац Пацаў (XVII ст., захавалася частка аднаго крыла)
Зноскі
- ↑ паводле ВСЭ
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2010
- ↑ Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- ↑ Езнас // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ "Современный толковый словарь": изд. "Большая Советская Энциклопедия", 1997 г.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Езна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 212. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- Езно // Езнас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Езнас