Францішак Ксаверый Ксянжкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Ксаверый Ксянжкевіч
польск.: Franciszek Ksawery Księźkiewicz (Księszkiewicz)
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 3 снежня 1731
Месца нараджэння: Вармія
Дата смерці: 14 сакавіка 1785
Месца смерці: Вышкава

Францішак Ксаверый Ксянжкевіч (польск.: Franciszek Ksawery Księźkiewicz (Księszkiewicz); 3 снежня 1731, Вармія14 сакавіка 1785, Вышкава[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Пасля заканчэння езуіцкіх школ 25 жніўня 1747 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце выкладаў у Вільні (1749–1750). Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1750–1753), а потым выкладаў у сярэдніх школах у Вільні (1753–1756) і Браневе (1756–1757). З 1757 па 1761 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Бранеўскам езуіцкім калегіуме. У Браневе быў высвечаны на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі і грэчаскай мовы для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1764–1765), прафесар філасофіі і грэчаскай мовы (1765–1768) і прэфект бібліятэкі (1765–1766) ў Полацку. Прэфект друкарні ў Нясвіжы (1768–1769), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і прэфект школ у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1770–1771). У 1771–1772 гг. – прэфект архіву Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса ў Нясвіжы, а ў 1772–1773 гг. – сакратар правінцыяла Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773), прыкладна з 1775 г., быў дырэктарам дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску[2].




Апублікаваў панегірык у гонар Юзафа Анджэя Залускага з нагоды яго намінацыі на кіеўскага епіскапа: Illustrissimo... Josepho Andreae Comiti in Zaluskie Załuski, Kiioviae Antistis primum Sacrum Pontificio ritu facientis honorem (Варшава, 1759)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 2,2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 90–91.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.