Фронт нацыянальнага выратавання
Гістарычная дзяржава | |||
Фронт нацыянальнага выратавання | |||
---|---|---|---|
|
|||
22 снежня 1989 — 1993
|
|||
Грашовая адзінка | Румынскі лей | ||
Прэзідэнт | |||
• 1989—1990 | Іон Іліеску | ||
Гісторыя | |||
• 16—25 снежня 1989 | Румынская рэвалюцыя | ||
• 22 снежня 1989 | Фарміраванне ФНВ | ||
• 6 лютага 1990 | ФНВ пераўтвораны ў палітычную партыю | ||
• 9 лютага 1990 | Стварэнне Часовага савета нацыянальнай згоды | ||
• 20 мая 1990 | Усеагульныя выбары |
Фронт нацыянальнага выратавання (рум.: Frontul Salvării Naționale) - румынская палітычная арганізацыя, якая кіравала краінай са снежня 1989 па май 1990 года, калі ў краіне прайшлі ўсеагульныя выбары. Узнікла ў першыя дні пасля звяржэння Мікалае Чаўшэску і падзення сацыялістычнага рэжыму ў краіне ў выніку Румынскай рэвалюцыі. Пазней была пераўтворана ў палітычную партыю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 гаду некаторыя члены РКП напісалі ліст Чаўшэску, дзе крытыкавалі яго злоўжыванні ўладай і эканамічную палітыку з вельмі левых пазіцый.
Гэты ліст атрымаў назву «Ліст шасці», таму што быў напісаны шасцю вядомымі членамі РКП.
Яно атрымала агалоску ў заходняй прэсе, перадавалася па радыё "Свабодная Еўропа", дзе яго стварэнне прыпісвалі падпольнай арганізацыі "Фронт нацыянальнага выратавання".
22 снежня 1989 г., арганізацыя была ўпершыню абвешчана Іонам Іліеску, яго прыхільнікі занялі тэлецэнтр у Бухарэсце, ён выступіў са зваротам і аб'явіў аб стварэнні арганізацыі пад назвай Фронт нацыянальнага выратавання. Была сфарміравана рада ФНВ.
На працягу 4 дзён Іліеску стварыў часовы ўрад, кіраўніком якога прызначыў Пятру Рамана, а сам стаў кіраўніком дзяржавы. Фронт меў шырокую базу прыхільнікаў, але ў асноўным у яго кіраўніцтва ўваходзілі апальныя функцыянеры РКП.
27 снежня 1989 г. ФНУ аднавілі сістэму выбараў. Былі таксама адноўлены асноўныя румынскія партыі: нацыянальна-сялянская і нацыянальна-ліберальная.