Іон Іліеску
| Іон Іліеску | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| рум.: Ion Iliescu | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Нікалае Чаўшэску | ||||||
| Пераемнік | Эміль Канстанцінеску | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эміль Канстанцінеску | ||||||
| Пераемнік | Траян Бэсеску | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 сакавіка 1930[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
5 жніўня 2025[4][3] (95 гадоў) |
||||||
| Бацька | Александру Іліеску[d][6] | ||||||
| Жонка | Nina Iliescu[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | вальнадумства[7] і атэізм[7] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | палітыка[8], урад[9], Прэзідэнцкая рэспубліка[9], літаратура[9] і прэзідэнт рэспублікі[d][10] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Іон Іліеску (рум.: Ion Iliescu; 3 сакавіка 1930[1][2][…], Алтэніца, Ilfov County[d][3] — 5 жніўня 2025[4][3], Бухарэст[5]) — румынскі палітык, сенатар ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Займаў пасаду Прэзідэнта Румыніі ў 1990—1996 і 2000—2004 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 сакавіка 1930 года ў горадзе Алтэніца. Бацька Іона, Александру Іліеску (1901—1945) — чыгуначнік, з’яўляўся членам падпольнай камуністычнай партыі. У 1931 годзе прыняў удзел у пятым з’ездзе партыі, які прайшоў у Маскве. Па вяртанні на радзіму быў прысуджаны да турэмнага зняволення і памёр у турме.
Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут у 1955 годзе, вучыўся таксама ў Бухарэсцкім політэхнічным інстытуце. Акрамя роднай румынскай, свабодна валодае рускай і англійскай мовамі.
Член Саюза камуністычнай моладзі (1944) і РКП (1953). Кандыдат у члены ЦК РКП (1965), член ЦК РКП (1968), кандыдат у члены Палітвыканкама ЦК РКП (1969-74). У 1957 годзе быў абраны ў Вялікі нацыянальны сход. Працаваў у Саюзе асацыяцый студэнтаў-камуністаў, кіраваў аддзелам прапаганды ЦК РКП (1965—1968). У 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром ЦК Саюза камуністычнай моладзі і міністрам па справах моладзі.
У 1989 годзе Іліеску ўзначаліў хваляванні, накіраваныя супраць Чаўшэску, а пасля звяржэння апошняга — утварыў Фронт нацыянальнага выратавання Румыніі і стаў яго старшынёй.
З 22 снежня 1989 года да 20 мая 1990 года — выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Румыніі. У 1990 годзе быў абраны Прэзідэнтам Румыніі. У 1992 годзе быў паўторна абраны на пасаду Прэзідэнта Румыніі.
Памёр 5 жніўня 2025 года ў Бухарэсце.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Ion Iliescu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Ion Iliescu // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 4 Ion Iliescu, ancien président de la Roumanie et homme de la transition démocratique, est mort à 95 ans — 2025. Праверана 6 жніўня 2025.
- 1 2 Digi24 Ion Iliescu a murit la vârsta de 95 de ani — 2025. Праверана 5 жніўня 2025.
- 1 2 Euronews Romania Ion Iliescu a murit la vârsta de 95 de ani — 2025. Праверана 5 жніўня 2025.
- 1 2 3 Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- 1 2 La 80 de ani, Ion Iliescu este în continuare un ateu convins: «Iisus a fost un rebel»Citeşte întreaga ştire: La 80 de ani, Ion Iliescu este în continuare un ateu convins: «Iisus a fost un rebel» — Libertatea, 2010.
- ↑ Ion Illiescu // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 16 жніўня 2025.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 жніўня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іліеску Іон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іон Іліеску- Афіцыйная біяграфія (рум.)
- Прэзідэнты Румыніі
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Бухарэсце
- Камуністы Румыніі
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі
- Выпускнікі МЭІ
- Выпускнікі МДУ
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры румынскага ордэна «За заслугі»
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры ордэна «Незалежнасць» (Азербайджан)
- Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна «23 жніўня»
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Асобы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Румыніі
- Палітыкі Румыніі