Румынская рэвалюцыя 1989 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэстоўцы ў Бухарэсце падчас Румынскай рэвалюцыі
Краіна Румынія Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
Дата 1625 снежня 1989
Прычына усталяванне ў краіне рэжыму Чаўшэску
Асноўная мэта дэмакратызацыя краіны
Вынік звяржэнне рэжыму Чаўшэску
Арганізатары Іон Іліеску і іншыя антыкамуністычныя лідары
Колькасць удзельнікаў 100 000
Загінула 1104
Паранена 1413
Арыштавана няма

Румынская рэвалюцыя 1989 года (рум.: Revoluţia română din 1989) — антыкамуністычнае паўстанне, якое прывяло да звяржэння ўрада прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску.

Румынія з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў зрынуты ў выніку ўзброенага паўстання, а былы лідар быў пакараны смерцю.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Снежаньская рэвалюцыя ў Румыніі была выклікана абвастрэннем у краіне сацыяльных, нацыянальных і палітычных праблем, у тым ліку харчовай, энергетычнай і інш. З-за інтэнсіўнай выплаты ўрадам Нікалае Чаўшэску знешніх даўгоў, праследавання ўладамі венгерскай нацыянальнай меншасці, задушэння апазіцыі і дэмакратычных свабод, самавольства службаў бяспекі — секурытатэ.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Народнае паўстанне пачалося 15—16 снежня 1989 годаў г. Тымішаара з выступленняў у абарону свабоды царкоўных службаў і пропаведзі венгерскага святара Л. Цёкёша і сутыкненняў дэманстрантаў 16—17 снежня з узброенымі атрадамі сіл бяспекі. 22 снежня яно пашырылася на Бухарэст, дзе на мітынгу народ запатрабаваў ад Н. Чаўшэску дэмакратычных свабод і яго адстаўкі. У Бухарэсце разгарнуліся жорсткія вулічныя баі (ішлі некалькі дзён) паміж паўстанцамі, якіх падтрымала армія, незадаволеная тым, што Н. Чаўшэску паставіў яе пад кантроль сіл бяспекі, і вернымі Чаўшэску сіламі паліцыі і бяспекі. Узброеныя сутыкненні адбыліся таксама ў Тымішаары, Брашове, Сібіў. Пасля ўцёкаў Н. Чаўшэску і яго жонкі ўладу 26 снежня ўзначаліў Савет Фронту нацыянальнага выратавання пад кіраўніцтвам І. Іліеску, які распачаў дэмакратызацыю палітычнага ладу Румыніі і мерапрыемствы па пераадоленні цяжкай сацыяльна-эканамічнай спадчыны.

Нікалае Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце з Бухарэста, аднак ў выніку быў схоплены румынскім войскам і разам са сваёй жонкай Аленай адразу паўстаў перад трыбуналам[1]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[2][3][4].

25 снежня 1989 года Нікалае Чаўшэску быў расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана.

У ходзе паўстання забіты 1104 чал., з іх каля 260 ваеннаслужачых, паранены 3352 чал.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Смерць Н. Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа, і гэтыя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх краінах.

У Румыніі быў сфарміраваны ўрад на чале з П. Гоманам, на пач. 1990 былі прызначаны парламенцкія выбары.

Зноскі

  1. Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску(недаступная спасылка). журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
  2. 1989: Romania's 'first couple' executed(недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
  3. Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)
  4. Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]