Фронт тубу для выратавання Лівіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фронт тубу для выратавання Лівіі
эмблема
Этнічная прыналежнасць: Тубу
Лідары: Іса Абдэль Маджыд Мансур
Актыўная ў: Лівія
Дата фарміравання: чэрвень 2007[1]
Саюзнікі: Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі
Праціўнікі: Узброеныя сілы Лівіі, Арабскае апалчэнне
Удзел у канфліктах: Першая грамадзянская вайна ў Лівіі
Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014)
Другая грамадзянская вайна ў Лівіі

Фронт тубу для выратавання Лівіі (ФТВЛ; араб. جبهة التبو لإنقاذ ليبيا‎‎; фр.: Front Toubou pour la Salut de la Libye) — групоўка, створаная ў сярэдзіне 2007 года для абароны правоў і інтарэсаў народа тубу ў Лiвiі, на чале з Іса Абдэлем Маджыдам Мансурам. Штаб-кватэра знаходзiцца ў Осла (Нарвегія).

ФТВЛ быў заснаваны ў 2007 годзе для абараны правоў тубу ў Лівіі, дзе яны не займалi якую-небудзь пасаду нi ў урадзе, нi ў арміі. У 2008 годзе Фронт падымае бунт ў Куфры, але паўстанне было задушана ўрадавымi войскамі[2]. ФТВЛ прымала ўдзел у лівійскай грамадзянскай вайне на баку ПНС. Ён быў распушчаная ў жніўні 2011 года, пасля захопу Трыпалі. Нягледзячы на ​​гэта, групоўка, пасля пачатку сутыкненняў паміж тубу і арабскімі апалчэнцамі на поўдні Лівіі, актывізавана ў сакавіку 2012 года з мэтай «абароны тубу ад этнічнай чысткі»[3]. Узімку 2019 года групоўка ўдзельнічала ў бітве за Себху супраць армii Халіфа Хафтара.

Зноскі

  1. Factbox: Who are the Tibu? , Chicago Tribune (Reuters) (08-04-2012). Праверана 19 красавіка 2012.
  2. Christophe Boisbouvier, Libye : quand les Toubous se réveillent, Jeune Afrique, 6 mai 2012.
  3. François de Labarre, "Nous combattons Al Qaïda", Paris Match, 20 janvier 2014.