Бітва за Себху (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва за Себху
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Southern Libya Offensive (2019).svg
Карта наступу ЛНА у раёне Себхi.
Дата 16 студзеня9 сакавіка 2019
Месца Себха i яе наваколле
Вынік перамога ППЛ i ЛНА
Праціўнікі
Лівія ППЛ
Libyan National Army.png ЛНА
Flag of Darfur.svg Паўстанцы Дарфура[1]
Лівія УНА
Flag of the Toubou Front for the Salvation of Libya.svg ФТВЛ
Чад Чадскія паўстанцы
Нігер Нігерскія паўстанцы

AQMI Flag asymmetric.svg АКIМ

Flag of France.svg Францыя[2]
Flag of the United States.svg ЗША (адмаўляюць свой удзел[3])

Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава

Камандуючыя
Халіф Хафтар Фаіз Сарадж
Страты
невядома невядома

Бітва за Себху — эпізод грамадзянскай вайны ў Лівіі, які характарызуецца баявымі дзеяннямі паміж Палатай прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), iсламарадыкаламi і Урадам нацыянальнага адзінства (УНА) з канца студзеня па сакавік 2019 года за кантроль над горадам Себха[4].

Перадгiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Себха і яго наваколлі, выкарыстоўваліся тэрарыстычнымі групоўкамі, якія пранікалі ў Лiвiю з тэрыторыі суседняга Чада. У камандаванні ЛНА неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць пакласці канец дзеянням баевікоў у гэтым раёне, што ў выніку прывяло да масіраванага наступу на Себху[5]. У 2018 блізу Себхi зафіксаваныя сутыкненні паміж войскамі ЛНА і плямёнамі Тубу, дружалюбным УНА, канкурэнту Палаты прадстаўнік, якой падпарадкоўваецца фельдмаршал Хафтар.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Наступ сiл фельдмаршала Хафтара на город пачаўся 16 студзеня 2019 года. Мэтай аперацыі стала вызваленне Себхi ад тэрарыстычных фармаванняў. Неўзабаве войскам удалося хутка падысці да горада, дзе баевікі ўжо падрыхтаваліся да абароны. Найбольш жорсткія баі ішлі за аэрапорт. 28 студзеня сілы ЛНА цалкам авалодалі горадам[5].

Падчас аперацыi, 18 студзеня, Лівійская нацыянальная армія абвясціла, што ў 60 км ад Себхi забіты Абу Талха аль-Лібі, лідар Аль-Каіды ў Магрыбе[6].

З 3 па 6 лютага, пасля шэрагу паразаў, баявыя групы этнічных меншасцяў з Нігера[7] і Чада[8] пачалі сыходзіць з краіны. Адзін з атрадаў чадскіх баевікоў падчас свайго адступлення падвергнуўся бамбардзіроўцы ВПС Францыі[2].

Тым часам УНА выказала сваю незадаволенасць аперацыяй ЛНА у Себхе. 6 лютага паміж сіламі ўрада і хафтараўцамi адбыліся першыя сутыкненні.

13 лютага, згодна з інфармацыяй УНА, ВПС ЗША нанеслі паветраны ўдар у раёне Убары па пазіцыях баевікоў Аль-Каіды. Аднак на наступны дзень Злучаныя Штаты выпусцілі заяву, што яны не праводзілі паветраных рэйдаў блізу Себхi[3].

Раніцай 20 лютага сараджысты ўваходзіць у горад Мурзук і выцясняюць ад туды чадскiх паўстанцаў[9][10]

21 лютага УНА абвясціла, што яна «мірна» захапіла нафтавае радовішча Аль-Філ[11][12].

У сакавіку сілы Хафтара праводзяць паспяховае наступленне ў раёне Себхi, выцясняючы з рэгіёне УНА, у тым лiку з гарада Мурзук, якi яны захапiлi 2 сакавіка.

Зноскі