Бітва за Трыпалі (2011)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва за Трыпалі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі
Battle of Tripoli.svg
Дата 20 жніўня 201128 жніўня 2011
Месца Трыпалі, Лівія
Вынік Перамога паўстанцаў і заходняй кааліцыі
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Прыхільнікі Муамара Кадафі

Замежная падтрымка:

Flag of Libya.svg Нацыянальны пераходны савет Лівіі
Камандуючыя
Flag of Libya (1977–2011).svg Муамар Кадафі Flag of Libya.svgМустафа аль-Джаліль
Сілы бакоў
Каля 7.000 байцоў рэгулярнай арміі і апалчэнцаў.[2] 10.000 — 15.000 чалавек.
Агульныя страты
1700 забіты. 6000 паранены (Па сцвярджэнню ўрада Муамара Кадафі) [3]

400 забіты. Больш 2000 паранены (Па сцвярджэнню Нацыянальнага пераходнага савета Лівіі) [4]

Анты- і пра-ўрадавыя сілы вакол Трыпалі напярэдадні бою

Бітва за Трыпалі (араб. معركة طرابلس ‎‎ maʼarikat Ṭarābulus) — ваеннае супрацьстаянне, якое працягваецца ў выніку грамадзянскай вайны ў Лівіі, паміж прыхільнікамі лівійскага лідара Муамара Кадафі і яго праціўнікамі, у ліку якіх называюць акрамя прыхільнікаў Нацыянальнага пераходнага савета спецпрызн з Катара, ААЭ, ЗША, Вялікабрытанію і Францыю[5]. Бітва пачалася 20 жніўня 2011 года з наступлення паўстанцкіх сіл звонку горада[6].

Паўстанцы назвалі аперацыю «Аперацыя „Світанак русалкі“» (араб. عملية فجر عروسة البحر‎‎ ʼamaliyyat fajr 'arūsat el-baḥr). Пад «русалкай» у гэтай аперацыі маецца на ўвазе «свабода» (араб. عروسة البحر‎‎ ʼarūsat el-baḥr) (lit: «bride of the sea»).[7]

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Анты- і пра-ўрадавыя сілы ў Трыпалі на 22 жніўня 2011

Да 22 жніўня праціўнікам Кадафі атрымалася ўварвацца ў цэнтр лівійскай сталіцы і стварыць уражанне, што горад знаходзіцца пад іх кантролем [8]. Тым не менш, апорай кадафістаў застаўся квартал Баб-аль-Азізія, дзе размяшчалася рэзідэнцыя лівійскага лідара[9]. Па інфармацыі Мусы Ібрагіма ў бітве за Трыпалі загінула звыш тысячы чалавек[10]. З'явіліся звесткі пра выпадкі марадзёрства ў ахопленай баямі сталіцы[11]

23 жніўня праціўнікаў Кадафі атрымалася выбіць з Трыпалі[12]. Тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляе, што паўстанцы знаходзіліся ў 500 метрах ад урадавай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія[13]. Наступу паўстанцаў спрыяў налёт авіяцыі НАТА[14]. Да вечара з'явілася інфармацыя, што паўстанцам атрымалася пракрасціся ўнутр рэзідэнцыі Кадафі, аднак лівійскага лідара яны там не выявілі[15]. Кадафі назваў адступ «тактычным ходам»[16].

Замежны ўдзел[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу Трыпалі паўстанцамі з'явілася інфармацыя, што іх ударнай сілай быў спецпрызн Катара і ААЭ[17]. Па версіі прыхільнікаў Кадафі ў штурме Трыпалі бралі ўдзел тры дыверсійных падраздзяленні: брытанскі SAS, французскі Замежны легіён і GIGN. Пры гэтым штурм адбываўся не з боку Бенгазі, дзе знаходзіцца штаб-кватэра паўстанцаў, а з процілеглага боку, пераважна з мора[18]. Пры гэтым паведамляюцца падрабязнасці, што колькасць брытанскага атрада складала каля 17 чалавек і большасць дыверсантаў была арабскай нацыянальнасці[19]. Колькасць французскіх дэсантных падраздзяленняў была на парадак вышэй[20] Больш таго, інфармацыя пра вядучую ролю 22-га палка SAS у штурме Трыпалі была афіцыйна пацверджана Мінабароны Вялікабрытаніі(англ.) бел..[21]

На баку ўрада Муамара Кадафі ў баях за сталіцу краіны прымалі ўдзелу найміты і добраахвотнікі з Сербiі[22] і Украiны[23]. Таксама паведамлялася пра беларускіх снайпераў, якія змагаюцца на баку лаялістаў[24]. Аднак акладнасць усей дадзенай інфармацыі застаецца спрэчнай.


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск
  2. .[1]
  3. BBC News - Scenes of joy as Libya rebels enter central Tripoli
  4. Libya — Aug 24, 2011 — 02:00 | Al Jazeera Blogs
  5. Інтэрфакс: Сцяг паўстанцаў над рэзідэнцыяй Кадафі
  6. «Gunfire, Blasts Intensify in Tripoli — Reuters Witness». Reuters. Retrieved 21 August 2011.
  7. Libyan Rebels in 'Final Push' for Capital. Al Jazeera English. Праверана 21 жніўня 2019.
  8. Трыпалі апынуўся ў руках паўстанцаў
  9. У Трыпалі пачаліся баі за рэзідэнцыю Кадафі
  10. Пры штурме Трыпалі забіты 1300 чалавек
  11. Жыхары Трыпалі жаліцца на марадзёраў з ліку паўстанцаў
  12. Паўстанцы сышлі з Трыпалі
  13. Tuesday, August 23, 2011 — 11:05 GMT+3 — Libya
  14. Авіяцыя НАТА зноў бамбіць рэзідэнцыю Кадафі
  15. СМІ: Паўстанцы ўварваліся ў дом Кадафі, але яго там не знайшлі
  16. Кадафі назваў свой адступ тактычным ходам
  17. У баях за Трыпалі прыняў удзел замежны спецпрызн
  18. Трыпалі штурмаваў спецпрызн НАТF і наёмнікі
  19. Па даных з Трыпалі, сур'ёзныя страты панесла тут група брытанскага спецпрызна
  20. Другі штурм Трыпалі — уначы высаджаны французскі дэсант. Вялікая частка горада захоплена
  21. Весці.Ru: Галоўную ролю ў штурме Трыпалі адыграў брытанскі спецпрызн
  22. Пятерых сербов в Ливии повстанцы объявили снайперами-наемниками
  23. В Триполи задержаны 19 якобы украинских снайперов Каддафи
  24. Белорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД