Фрыда Абрамаўна Вігдарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фрыда Абрамаўна Вігдарава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (16) сакавіка 1915[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1965(1965-08-07)[3][1] (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Аляксандр Барысавіч Раскін[d]
Дзеці Аляксандра Аляксандраўна Раскіна[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца і журналістка
Мова твораў руская мова

Фрыда Абрамаўна Вігдарава (3 (16) сакавіка 1915, Орша — 7 жніўня 1965) — пісьменніца і журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1915 годзе ў Оршы ў сям’і педагога Абрама Рыгоравіча (1885—1960) і фельчаркі Соф’і Барысаўны (1889—1968) Вігдаравых. Брат Фрыды Ісак Абрамавіч Вігдараў (1919—1968) стаў ваенным лётчыкам[4].

У 17 гадоў з’ехала працаваць настаўніцай у Магнітагорск. Адтуль у сярэдзіне 1930-х гадоў вярнулася ў Маскву разам з Аляксандрам Кулакоўскім, які неўзабаве стаў яе мужам. У 1937 годзе скончыла літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. У тым жа годзе нарадзілася дачка Галя[4]. Пасля заканчэння выкладала рускую літаратуру ў школе, затым пераключылася на журналісцкую працу.

Перад вайной пара разышлася, Аляксандр Іосіфавіч Кулакоўскі загінуў на фронце 7 сакавіка 1942 года. У самым пачатку вайны Фрыда Вігдарава выйшла замуж за пісьменніка Аляксандра Раскіна. Знаходзілася з сям’ёй у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1942 годзе ў Фрыды ад Раскіна нарадзілася дачка Саша[4].

Супрацоўнічала з газетамі «Праўда», «Комсомольская правда», «Літаратурная газета». У 1940-я гады публікавала, у асноўным, артыкулы пра праблемы школы і выхавання дзяцей (частка артыкулаў у сааўтарстве з Норай Галь). У 1948 годзе была звольнена з газеты «Комсомольская правда».

Памерла ад раку ў 1965 годзе.

Памяці Фрыды Вігдаравай прысвечана песня Аляксандра Галіча «Сыходзяць сябры».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе разам з Т. Пячэрнікавай падрыхтавала да друку аповесць «Дванаццаць адважных» пра мужную барацьбу піянераў сяла Пакроўскага, што ва Украіне. Сумесна з Л. Касмадзям’янскай напісала кнігу «Аповесць пра Зою і Шуру». Аўтар кніг «Мой клас», «Дарога ў жыццё», «Сямейнае шчасце». Аўтар шматлікіх артыкулаў на педагагічныя тэмы.

У 1964 годзе Вігдарава прысутнічала на судзе над Бродскім і зрабіла запіс судовых слуханняў, які атрымаў шырокі распаўсюд у самвыдзе пад назвай «Судзілішча». Запіс шмат разоў публікаваўся ў розных краінах, прыцягнушы такім чынам увагу сусветнай грамадскасці да лёсу Бродскага, які ў верасні 1965 года быў вызвалены з ссылкі[4].

У 1963 годзе выйшаў зборнік яе нарысаў «Дарагая рэдакцыя…». У 1969 годзе — зборнік нарысаў «Кім вы яму даводзіцеся»[5][6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Вигдорова Фрида Абрамовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Вигдорова Фрида Абрамовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Уроки нравственности
  5. Вігдарава Фрыда Абрамаўна
  6. Вігдарава Фрыда Абрамаўна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вігдарава Фрыда Абрамаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 421.
  • Видре, К. Какая она была, Фрида Вигдорова? / К. Видре // Звезда. — 2000. — № 5. — С. 111.
  • Дьяконова, Н. Фриде / Н. Дьяконова // Звезда. — 2005. — № 3. — С. 132—135.
  • Мандельштам, Н. О Фриде Вигдоровой / Н. Мандельштам // Октябрь. — 2016. — № 1. — С. 140—164.
  • Радасць працы і змагання // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. — С. 82-89.