Фрыдрых Вільгельм Зейдліц
Барон Фрыдрых Вільгельм фон Зейдліц (ням.: Friedrich Wilhelm von Seydlitz; 3 лютага 1721, Калькар — 8 лістапада 1773, Олау) — прускі военачальнік, камандуючы кавалерыяй арміі Фрыдрыха Вялікага.
З яго імем звязаны рашучыя моманты вайны за аўстрыйскую спадчыну і Сямігадовай вайны, асабліва ў бітвах пад Росбахам і Цорндорфам. Сярод генералаў свайго часу ён адрозніваўся рыцарскім характарам і гуманнасцю; у сваім палку ён спыніў практыку ўжыцця палак.
Зейдліц памёр у Олау, цяпер Польшча, недалёка ад Вроцлава, гарнізонным горадзе свайго палка, і быў пахаваны ва ўласным памесці Мінкоўскі непадалёк ад Олау. Маўзалей быў пазней разбураны палякамі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1780 годзе Зейдліцу быў узведзены мармуровы помнік у Берліне. У 1861 годзе мармуровы помнік, які цяпер захоўваецца ў берлінскім музеі Бадэ, быў заменены бронзавым. У 1950 годзе гэты помнік на тэрыторыі Усходняга Берліна быў зняты па ідэалагічных меркаваннях як напамін пра «прускі мілітарызм» і да нашага часу знаходзіцца ў запасніках.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bismark, «Die preussische Reiterei unter Friedrich dem Grossen, oder General v. Seydlitz» (Гановер, 1870);
- Kaehler, «Seydlitz in seiner Bedeutung für die Reiterei» (1874).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Вільгельм Зейдліц
- Біяграфія Фрыдрыха Вільгельма Зейдліца