Фуга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Экспазіцыя фугі до мінор з першага тома «Добра тэмпераванага клавіра» І. С. Баха

Фуга (ад лац.: fuga бег, уцёкі) — поліфанічны музыкальны твор, заснаваны на імітацыйным правядзенні ва ўсіх галасах адной, радзей дзвюх і болей тэм па пэўным танальна-гарманічным плане; найвышэйшая форма поліфаніі.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Развівалася ў 17 стагоддзі з канцоны, рычэркара, матэта, дасягнула кульмінацыі ў творчасці І. С. Баха і не страціла значэння да нашага часу.

Часта фузе папярэднічае прэлюдыя ці іншая ўступная п’еса імправізацыйнага складу (фантазія, таката).

Можа ўваходзіць у санатны, сюітны ці варыяцыйны цыкл, у буйную вакальна-сімфанічную кампазіцыю (араторыя, меса і інш.).

У беларускай музыцы вядомы фугі для фартэпіяна Дз. Камінскага.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюцца колькасцю тэм (простыя — на адну тэму, двайныя — на дзве тэмы, трайныя — на тры тэмы і г.д.) і галасоў (найбольш пашыраны 3- і 4-галосыя).

Тэма фугі выразная, вобразна акрэсленая.

Раздзелы фугі:

  • экспазіцыя, дзе тэма праводзіцца па чарзе ўсімі галасамі ў галоўный і дамінантавай танальнасцях;
  • распрацоўка з больш свабодным танальным планам
  • рэпрыза, заключная частка з перавагай галоўнай танальнасці і больш сціплым паследаваннем імітацый (стрэта).

Асноўныя раздзелы, а часам асобныя правядзенні тэмы злучаюцца інтэрмедыямі.

Зноскі

  1. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М — Я — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]