Перайсці да зместу

Фузарыёз лёну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фузарыёз лёну або Фузарыёзнае завяданне лёну[1] — грыбковае захворванне раслін  (польск.), выкліканае грыбам віду Fusarium oxysporum f.sp. lini. Належыць да групы фузарыёзаў.

Можа назірацца ва ўсе фазы развіцця лёну. Яго развіццю спрыяе павышэнне тэмпературы паветра ў канцы мая — пачатку чэрвеня[2].

На ўсходах праяўляецца панікласцю верхавінак лісця, гніеннем каранёў, нярэдка іх гібеллю. Пры пашкоджанні культуры на больш позніх стадыях развіцця сцяблы бурэюць, каробачкі недаразвіваюцца, у іх фарміруецца мізэрнае, няякаснае насенне[2].

Пры моцным пашкоджанні культуры рэзка зніжаецца ўраджай, якасць валакна і насення[2].

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 148.
  2. а б в Фузарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 223
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..