Фэн (імператрыца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фэн
кіт.: 馮氏(拓跋濬妻)[1]
Нараджэнне 442
Смерць верасень 490
Род Q10564440?
Бацька Feng Lang[d][3]
Муж Emperor Wencheng of Northern Wei[d]
Дзейнасць палітык, паэтка
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паэзія[2]

Фэн (冯, 442 —490) — кітайская імператрыца з дынастыі Паўночная Вэй, фактычная ўладальніца дзяржавы ў 465—490 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з роду Фэн, прадстаўнікі якога з’яўляліся кіраўнікамі дзяржавы Паўночная Янь  (укр.). Дачка Фэн Лана, Сычэн-гуна, і яго жонкі Ван. У 433 годзе яе бацька трапіў у палон да войска Паўночнай Вэй, аднак здолеў захаваць жыццё, стаўшы служыць дынастыі Тоба. У далейшым Фэн Лан усё ж быў пакараны за злоўжыванні. Яго дачка Фэн апынулася пры імператарскім двары. У 455 годзе стала наложніцай імператара Вэнь-чэн-дзі  (укр.), а ў 456 годзе з прычыны інтрыг атрымала тытул імператрыцы.

Валадарства[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Вэнь-чэн-дзі ў 465 годзе трон перайшоў да яго сына Хуна, які прыняў тытул Сянь-вэнь-дзі  (укр.). Да часу ўступлення на пасад яму было ўсяго 11 гадоў. Таму справы кіравання краінай прыняў на сябе чэнсян (накшталт канцлера) І Хунь. Неўзабаве ён стаў рыхтаваць змову з мэтай звяржэння імператара і захопу ўлады. Імператрыцы Фэн стала вядома пра гэта, і яна згуртавала вакол сябе сілы, якія супрацьстаялі канцлеру і яго намерам. І Хунь быў схоплены і забіты, пасля чаго кантроль за палітычнымі справамі перайшоў у рукі імператрыцы.

У 471 годзе, калі Сянь-вэнь-дзі падрос і мог прэтэндаваць на самастойнае кіраванне краінай, маці прымусіла яго адрачыся ад пасаду на карысць яго першынца — Хуна (іерогліф «хун» у яго імя мае іншае напісанне, чым у імя яго бацькі але чытаецца гэтак жа), які атрымаў тытул Сяа-вэнь-дзі  (укр.), Яму было 4 гады, і ўся паўната ўлады захавалася за імператрыцай Фэн, якая цяпер насіла тытул тайхуан-тайхоу (імператрыца-бабуля).

Зрэшты ў 476 годзе Сянь-вэнь-дзі распачаў спробы адрадзіць свой уплыў, загадаўшы пакараць смерцю палюбоўнікаў імператрыцы Фэн — саноўнікаў Лі Фу і Лі І. У адказ імператрыца Фэн атруціла свайго сына. Пасля гэтага на ўладу Фэн ніхто не замахваўся.

Адначасова яна спрабавала правесці шэраг рэформаў у дзяржаве. Спачатку праведзена падатковая рэформа. Устаноўлены парадак выплаты падаткаў, зыходзячы з размеркавання людзей на 3 катэгорыі і 9 разрадаў залежнасці ад маёмаснага і фінансавага стану. Былі таксама адноўлены звыклыя для насельніцтва памеры і кошт частак шаўковых тканін, якія патрабаваліся ў выглядзе аднаго з падатковых артыкулаў. Узмацнілі барацьбу з хабарніцтвам і іншымі злоўжываннямі з боку чынавенства. У 484 годзе аднавілі сістэму аплаты працы чыноўнікаў, якая існавала ў часы дынастыі Цзінь.

Адначасова пачалася палітыка кітаізацыі качавых плямёнаў імперыі. У 483 годзе былі забароненыя шлюбы паміж членамі аднаго роду, што практыкавалася ў племені тоба  (руск.). У 485 годзе было загадана вызваліць кітайцаў, якія знаходзіліся ў рабстве ў прадстаўнікоў тоба.

У 485 годзе апублікаваны загад аб укараненні так званай «надзельнай» сістэмы землекарыстання, якая называлася «раздачай роўных палёў». Згодна з ёй, кожная хатняя гаспадарка (дарослая сямейная пара) павінна было гарантавана атрымаць выразна вызначаны па памеры ўчастак зямлі пад раллю і развядзенне тэхнічных культур (тутавага шаўкапрада і іншых), з якога належала выплачваць пэўную норму падаткаў. Значна большыя, чым простым людзям, зямельныя надзелы падаваліся чыноўнікам розных рангаў. Менавіта гэты парадак лёг у аснову тых узораў, якія пазней практыкаваліся ў аграрнай палітыцы наступных кітайскіх імперый.

У 486 годзе імператрыца Фэн выдала загад аб увядзенні падзелу насельніцтва краіны на аб’яднанне абшчын у 5, 25 і 125 двароў на чале са старостамі. Гэта матывавалася імкненнем уладаў трапіць у залежнасць ад буйных землеўладальнікаў. Загад 487 года дазваляў сялянам у сувязі з неўраджаем перасяляцца ў іншыя раёны, атрымліваючы пры гэтым сацыяльную выплату з дзяржаўнай казны. У 488 годзе Фэн загадала стварыць дзяржаўныя запасы збожжа на выпадак голаду і заснаваць сістэму ваенных паселішчаў — спалучэнне сялянскай працы з ваеннай падрыхтоўкай і пачарговым нясеннем ваеннай службы.

У канцы жыцця Фэн сталі рыхтаваць план пераносу сталіцы з г. Пінчэна ў г. Лаян. Але імператрыца не паспела выканаць гэтую задуму, сканаўшы ў 490 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Общество и государство в Китае: XXXIV научная конференция / Ин-т востоковедения; Сост. и отв. ред. Н. П. Свистунова. — М.: Вост. лит., 2004. — 304 с. С. 218—222.
  • History of Northern Dynasties, vol. 13.