Фёдараўка (Злынкаўскі раён)
Выгляд
Вёска
Фёдараўка
|
Фёдараўка[2] (руск.: Фёдоровка) — вёска ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Дзяніскавіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. Аднак да Вялікай Айчыннай вайны пераважала ўкраінскае насельніцтва.
З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета; у 1929—1932 у Чуравіцкім раёне, у 1932—1939 і 1959—1988 — у Навазыбкаўскім; у 1939—1959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.