Баранаўка (Злынкаўскі раён)
Вёска
Баранаўка
|
Баранаўка[2] (руск.: Барановка) — вёска ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Спірыдонавабудскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узгадваецца з XVIII стагоддзя як рудня; да Першага падзелу ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Пазней — у Магілёўскай (з 1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета. Была ў парафіі вёскі Старыя Юркавічы. З 1877 года дзейнічаў дзёгцярны завод Азбеля.
З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета; у 1929—1932 у Чуравіцкім раёне, у 1932—1939 і 1959—1988 — у Навазыбкаўскім; у 1939—1959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.
У 1920—2005 гадах у складзе Кажаноўскага сельсавета (у 1954—1959 часова ў Петрацінскім сельсавеце).