Фёдар Аляксеевіч Баранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Аляксеевіч Баранаў
Фёдар Аляксеевіч Баранаў.jpg
Дата нараджэння 28 снежня 1904 (10 студзеня 1905) ці 9 студзеня 1905(1905-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1982(1982-03-15) (77 гадоў)
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Флот
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі Ордэн Чырвонага Сцяга

Фё́дар Аляксе́евіч Бара́наў (9 студзеня 1905, г. Пецярбург — 15 сакавіка 1982) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1931 года на партыйнай рабоце ў Ленінградзе.

З 1940 года сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б, у 1942—1943 гады упаўнаважаны ЦК УКП(б) па ўводу энергамагутнасцяў Урала. З жніўня 1943 года сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір партызанскага злучэння Паўднёвай зоны Баранавіцкай вобласці.

З ліпеня 1944 года сакратар Баранавіцкага, з канца 1944 года 1-ы сакратар Бабруйскага, Гродзенскага абкамаў КПБ.

З 1958 года старшыня Камісіі савецкага кантролю, пазней камісіі пры ЦК КПБ у 1963—1974 гады.

Член ЦК КПБ у 1949—1952 і 1954—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Баранов Фёдор Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.