Леанід Герасімавіч Кляцкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Герасімавіч Кляцкоў
Сцяг9-ы Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі
16 верасня 1972 — 15 лістапада 1989
Папярэднік Іван Мікуловіч
Пераемнік Уладзімір Сямёнаў

Нараджэнне 12 мая 1918(1918-05-12)
Смерць 14 ліпеня 1997(1997-07-14) (79 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 19411947
Прыналежнасць  СССР
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1976
Ордэн Леніна  — 1973 Ордэн Леніна  — 1976 Ордэн Леніна  — 1988 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Леані́д Гера́сімавіч Кляцко́ў (12 мая 1918, вёска Шыліна, Шумілінскі раён14 ліпеня 1997) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі настаўнік.

З 1935 года на савецкай і камсамольскай рабоце.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1955 года скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

З 1952 года 1-ы сакратар Ашмянскага райкама КПБ, з 1960 года загадчык аддзелам, сакратар Мінскага абкама партыі, старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю абкама партыі і аблвыканкама, намеснік старшыні аблвыканкама.

З 1966 года загадчык аддзеламі ЦК КПБ, у 1972—1989 гадах 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.

З 1989 года — інспектар ЦК КПБ.

У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР. Пасля 1991 года знаходзіўся на пенсіі.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі.

Член КПСС з 1940 года. Член ЦК КПБ з 1966 г. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС з 1976 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1974—1989 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 гг. і 1967—75 гг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Леанід Герасімавіч Кляцкоў на сайце «Героі краіны»

  • Кляцкоў Леанід Герасімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П.У. Броўка [і інш.]. – Мн., 1972. – Т. 6. - С. 35.