Слаўгарад

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Прапойск)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Слаўгарад
Slawharad4.JPG
Царква Нараджэння Божай Маці
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Статус
Магілеўская вобласць
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Прапойск
Горад з
Плошча
24,6 км²
Вышыня цэнтра
135 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
7 750 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213245
Аўтамабільны код
6
Афіцыйны сайт
Рэкі
Слаўгарад на карце Беларусі ±
Беларусь Магілёўская вобласць
Слаўгарад
Слаўгарад (Магілёўская вобласць)
Слаўгарад

Сла́ўгарад[2] (афіц. транс.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 7 750 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Прапойск» мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проня, у вусці якой узнікла паселішча. У гістарычных крыніцах горад таксама згадваецца пад назвамі Прупой і Пропошеск[3].

У 1945 годзе паўстала пытанне пра наданне назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка «Прапойская» будзе абразай для салдат, бо яна нагадвае рускае слова «пропойца» (варта зазначыць, што ў беларускай мове такога слова няма)[4]. З гэтай прычыны горад перайменавалі ў Слаўгарад.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[5]. У XIIIXVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.

У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 16011602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[6], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр'я.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 19701980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Захаваўся Слаўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва[16]. Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 310.
  4. Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў: [Замены ў тапаніміцы і іх вынікі] / Пад рэд. П. У. Сцяцко. — Мінск: Выш. шк., 1993.
  5. Principality of Smalensk in the 12th century // Шаблон:Крыніцы/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы, 2005 С. 354.
  6. Прапойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 463.
  7. Propojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 52.
  8. История на Славгородский районный исполнительный комитет
  9. Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 333.
  10. Слаўгарад // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  11. Славгород // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  12. Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 332.
  13. Население на Славгородский районный исполнительный комитет
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Славгород // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  17. Аляксандр Іванавіч Гоеў
  18. Мацішаў Фёдар Вітальевіч
  19. Рэзнік Сямён Фёдаравіч
  20. Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч
  21. Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]