Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў
Дата нараджэння 19 лютага 1906(1906-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1980(1980-03-30) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР
Альма-матар Казанскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Барыс Міхайлавіч Гагаеў[d]
Вядомыя вучні Алег Ігаравіч Марычаў(руск.) бел.
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Фёдар Дзмітрыевіч Га́хаў (19 лютага 1906, Чаркеск, Расія — 30 сакавіка 1980) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1942, Краявыя задачы(руск.) бел. тэорыі аналітычных функцый і сінгулярныя(руск.) бел. інтэгральныя ўраўненні), прафесар (1943), акадэмік АН БССР (1966)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1930 годзе[1]. У 1938—1939 гадах дацэнт Казанскага ўніверсітэта, з 1939 года дацэнт, загадчык кафедры Паўночна-Асяцінскага педагагічнага інстытута(руск.) бел. ў г. Арджанікідзэ. У 1947—1953 гадах прафесар, загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953—1961 гг. прафесар, загадчык кафедры Растоўскага ўніверсітэта[1][2].

У 1961—1976 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар, загадчык кафедры[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па краявых задачах аналітычнай функцыі і сінгулярных інтэгральных ураўненнях[1]. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (задачы Рымана(руск.) бел.)[1], распрацаваў тэорыю інтэгральных ураўненняў з ядром Кашы.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

  • Вырожденные случаи особых интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1966. Т. 2, № 4;
  • Краевые задачи. 3-е изд. М., 1977;
  • Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю. Чэрскім).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Гахов Фёдор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  2. Академик ГАХОВ Фёдор Дмитриевич (руск.) 
  3. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 214. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 95.
  • Н. П. Векуа, Г. С. Литвинчук, С. М. Никольский и др. Фёдор Дмитриевич Гахов // Успехи математических наук. 1981. Т. 36, вып. 1(217).
  • Фёдор Дмитриевич Гахов (К 100-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Серыя фiз.-матэм. навук. 2006, № 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]