Фёдар Любартавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Любартавіч
сцяг
Вялікі князь валынскі
1383 — 1390
Папярэднік: Любарт Гедзімінавіч
Князь ноўгарад-северскі
1394 — 1405
Папярэднік: Карыбут Альгердавіч
Князь жыдачаўскі
1405 — 1431
сцяг
Князь валынскі
1431 — 1431
Пераемнік: Свідрыгайла
 
Нараджэнне: 1351
Смерць: 1 чэрвеня 1431
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Любарт Гедзімінавіч
Маці: Вольга-Агафія, дачка князя Канстанціна Растоўскага
Дзеці: Дзмітрый Сангушка

Фёдар Любартавіч (ці Фёдар Дзмітрыевіч; 1351 — 1 чэрвеня 1431, Уладзімір-Валынскі) — вялікі князь валынскі (1383—1390), апошні кіраўнік рускай Ладамерыі (Валыні) і апошні галіцка-валынскі кіраўнік да поўнага заваявання земляў і іх раздзела. Сын Любарта (Дзмітрыя) Гедзімінавіча і Вольгі-Агафіі Растоўскай, прадстаўнік галіцка-валынскіх Гедзімінавічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Любартавіч пачаў кіраваць пасля смерці бацькі. Аднак Галіцкае княства ўжо было падзелена, пасля заключэння Польшчай і Літвой Крэўскай уніі 1385 года, тады ж літоўскі Вялікі Князь Ягайла адабраў у Фёдара частку княства. Завяршальны этап вайны за спадчыну галіцкіх каралёў праходзіў у часы валадарання Фёдара Любартавіча. У выніку вайны з Польска-Літоўскай дзяржавай, якое ўзначальваў цяпер адзіны кіраўнік Ягайлам, Фёдар страціў Луцк у 1387 і Уладзімірскую зямлю ў 1390, перастаўшы быць Валынскім князем.

Вайну завяршыла падпісанае паміж Польшчай і Літвой Востраўскага пагаднення 1392 года. Паводле яго Польшча атрымала Галіцкае княства, Белз і Холм, а Літва — Уладзімір-Валынскі і Луцк.

Пасля сыходу з Валыні Фёдар стаў князем Ноўгарада-Северскага, адабранага Вітаўтам у Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (да 1405 года), а затым — у Жыдачаве.

Памёр 1 чэрвеня 1431 года ва Уладзіміры-Валынскім, які незадоўга да смерці здолеў адбіць у Літвы.

Зноскі