Перайсці да зместу

Любарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Гедзімінавіч
Сцяг Князь Галіцкі і Валынскі
1340 1349
Папярэднік Юрый II Баляслаў
Пераемнік Галіцкае княства заваявана
Сцяг Вялікі князь Валынскі
1340 1366
Папярэднік Юрый II Баляслаў
Пераемнік Аляксандр Карыятавіч
1370 1383
Папярэднік Аляксандр Карыятавіч
Пераемнік Фёдар Любартавіч

Нараджэнне 1300
Смерць 1383, 1384 ці каля 1384[1]
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін
Маці Еўна
Жонка 1 шлюб: Ганна-Бучэ (Эфемія),[2] дачка Андрэя Галіцкага, 2 шлюб: Вольга-Агафія, дачка Канстанціна Растоўскага, пляменніца Сямёна Гордага
Дзеці Фёдар Любартавіч, князь Валынскі (1383-1392),
Іван Любартавіч,
Лазар Любартавіч,
Сямён Любартавіч
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́бартправаслаўіДзмітрый, ~1320 — ~1383) — валынскі (уладзімірскі і луцкі) князь, адзін з малодшых сыноў вялікага князя літоўскага Гедзіміна, верагодна, ад яго апошняй жонкі Еўны[3].

Выступае ў гістарычных крыніцах у 1336—1382 гадах. У 1330-х гадах удзельнічаў у літоўскіх наездах на Мазовію. Першым шлюбам, верагодна, жанаты з дачкой уладзіміра-валынскага князя Андрэя Юр'евіча (Ганнай ?). Пасля смерці апошняга гаспадара Галіцка-Валынскага княства Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча (1340), пры падтрымцы бацькі Любарт заняў Валынь. Прэтэндаваў і на Галічыну, у 1340—1349 гадах галіцкае баярства на чале з Дзмітрыем Дзядзькам намінальна прызнавала гаспадаром то Любарта, то польскага караля Казіміра III Вялікага, то венгерскага Людвіка I Вялікага. Гэта выклікала канфрантацыю паміж Любартам, з аднаго боку, і Казімірам і Людвікам, з другога. Падтрымліваў прыязныя стасункі з кіеўскім мітрапалітам Феагностам, у 1347 годзе падтрымаў яго ініцыятыву па скасаванні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву Польшчы і Венгрыі на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. Быў звязаны дынастычным шлюбам з вялікім князем маскоўскім Сямёнам Гордым: у 1350 годзе ажаніўся з яго пляменніцай Вольгай, дачкой растоўскага князя Канстанціна. У жніўні — лістападзе 1349 года Казімір пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Берасце. У 1350 годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі Львовам, але Галічына засталася ў руках Казіміра. У 13511352 гадах польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Берасце, Белз, Уладзімір-Валынскі. У жніўні 1351 года Любарт разам з Кейстутам быў захоплены ў палон венграмі; 15 жніўня 1351 года падпісаў дагавор з Людвікам, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну, але захавала большую частку Валыні. У 1352 годзе заключыў сепаратную мірны дагавор з Казімірам і мазавецкімі князямі, але ўжо ў 1353 годзе далучыўся да наездаў Кейстута на Польшчу. Пасля працяглага перыяду мірных адносін з Казімірам (13561366) у выніку ваеннага паходу апошняга адмовіўся ад прэтэнзій на Белзскую і Холмскую землі, саступіў Польшчы заходнюю частку Валыні з цэнтрам ва Уладзіміры, якую вярнуў пасля смерці Казіміра ў 1370 годзе. У 1376 годзе ўдзельнічаў у шырокамаштабнай літоўскай выправе на Польшчу, што выклікала няўдалую для яго вайну з Людвікам у 1377 годзе, у выніку якой Любарт быў вымушаны прызнаць сябе васалам Венгрыі і пакінуць Людвіку сваіх сыноў у якасці заложнікаў. Пасля смерці Людвіка ў 1382 годзе выкупіў у венгерскіх стараст некаторыя памежныя галіцкія крэпасці (Лапацін, Алеска і іншыя).

Пры Любарце значэнне аднаго з галоўных палітычных цэнтраў ВКЛ набыў Луцк. У 1375 годзе ён згадзіўся на стварэнне першай у ВКЛ Луцкай дыяцэзіі, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі Беларусі. Сын Любарта ад першага шлюбу, Іван, быў адным з чарнігаўскіх удзельных князёў. Ад другой жонкі Любарт меў трох сыноў — Фёдара, Лазара і Сямёна.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 202.
  2. БИОГРАФИЧЕСКИЙ УКАЗАТЕЛЬ
  3. Белы А. Любарт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 225. — 792 с. ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Алесь Белы. Любарт-Дзмітрый // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
  • Филевич И. П. Борьба Польши и Литвы-Руси за галицко-владимирское наследие. СПб., 1890.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Довнар-Запольский М. В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8.
  • Paszkiewicz H. Polityka ruska Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1925.
  • Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн., 1993.