Перайсці да зместу

Фёдар Савельевіч Хітрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Савельевіч Хітрук
Дата нараджэння 18 красавіка (1 мая) 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2012(2012-12-03)[2] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mariya Motruk[d]
Дзеці Andrei Khitruk[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар, тэатральны педагог, педагог, перакладчык, мастак, мемуарыст
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0451658
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Савельевіч Хітрук (1 мая 1917, Цвер — 3 снежня 2012, Масква) — савецкі і расійскі мультыплікатар, рэжысёр, сцэнарыст, педагог, перакладчык. Народны артыст СССР (1987).

Лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР (1976, 1982), Нацыянальнай прэміі ГДР (1971).

Фёдар Хітрук нарадзіўся 18 красавіка (1 мая) 1917 года ў Цверы, сярэднім з трох братоў ў яўрэйскай сям'і. Бацька — слесар, а пазней інжынер Савелій Давыдавіч Хітрук (1887—1983), у апошнія гады жыцця — пенсіянер рэспубліканскага значэння, паходзіў з Полацка; маці — Ганна Антонаўна Хітрук (народжаная Нахамчык, 1893—1985), была родам з Рыгі.

Скончыў мастацкі тэхнікум у 1937 годзе. У 1937—41 гадах і з 1947 года працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм». Арганізатар і кіраўнік мультыплікацыйнай майстэрні на Вышэйшых рэжысёрскіх і сцэнарных курсах; выкладаў у Школе-студыі «ШАР». Як мастак удзельнічаў у стварэнні больш 200 мультфільмаў. З 1961 года быў рэжысёрам маляваных фільмаў. Творчасць Хітрука адметная грамадзянскасцю тэмы, арыгінальнасцю выяўленчай мовы, лаканічнасцю формы: «Гісторыя аднаго злачынства» (1962; прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1964), «Канікулы Баніфацыя» (1965, галоўны прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1966), «Чалавек у рамцы» (1967), «Фільм, фільм, фільм!» (1968), «Віні-Пух» (серыя мультфільмаў, 1969-72), «Юнак Фрыдрых Энгельс» (1970, з В.Курчэўскім і мультыплікатарамі ГДР, прызы Міжнародных кінафестываляў у Лейпцыгу і Обергаўзене, Нацыянальная прэмія ГДР, 1971), «Востраў» (1973, прызы Усесаюзнага і Міжнародных кінафестываляў у Кракаве, Кане, 1974), «Ікар і мудрацы» (1976, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Лейпцыгу), «Дару табе зорку» (1979), «Леў і бык» (1983, прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1984) і іншыя.

Зноскі

  1. а б Khitruk, Feodor // Who's Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television's Award-Winning and Legendary AnimatorsNY: Hal Leonard LLC, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.