Фёдар Сяргеевіч Ладуцька
| Фёдар Сяргеевіч Ладуцька | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 снежня 1943 (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Член у | |
Фёдар Сяргеевіч Ладуцька (29 снежня 1943, в. Махоўка) — беларускі мастак-графік. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1960), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў Л. Міронавай, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў афармленчым мастацтве.
Асноўныя творы: афармленне экспазіцый музея народнай творчасці ў Раўбічах, літаратурна-мемарыяльных музеяў Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына, Альбуць, Акінчыцы Мінскай вобл., Літаратурнага музея партызанскай славы (Віцебская вобл.); мастацкае афармленне выстаўкі 105-годдзя Я. Купалы ў Маскве, выстаўкі «Ганчарны круг» у Мінску; распрацоўка канцэпцыі афармлення пр. Машэрава ў Мінску; манументальна-дэкаратыўнай кампазіцыі (разьба па дрэве) для вытворчага аб’яднання «Гарызонт», завода «Тэрмапласт», гасцініцы «Кастрычніцкая» (усё ў г. Мінск).
Жыве ў г. Мінск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9.