Перайсці да зместу

Фёдар Фёдаравіч Канопля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Канопля
Смерць не раней за 1466 і не пазней за 1475
Род Друцкія-Каноплі[1]
Бацька Фёдар Іванавіч Бабіч[2]
Жонка Марыя Сенькаўна Чарэйская[d][1]
Дзеці Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля і Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d]

Фёдар Фёдаравіч Друцкі (Канопля; ?— ?) — князь, землеўласнік.

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх герба «Друцк». Сын Фёдара Іванавіча Бабіча. Заснавальнік роду Друцкіх-Канопляў.

Упамінаецца разам з братамі ў 1466 годзе. Праз шлюб з дачкой віцебскага баярына Сенькі Чарэйскага набыў частку маёнткаў Чарэя і Тухачоў, якія затым адышлі да яго дачкі Федкі, жонкі Б. Сапегі, і далі пачатак чарэйскай вотчыне Сапегаў. Валодаў таксама доляй у Друцку і бацькоўскім маёнтку Драчалукі (Віцебскі павет).

  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 61.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 60–61.