Перайсці да зместу

Фёдар Якаўлевіч Кухараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Кухараў
Дата нараджэння 18 сакавіка 1924(1924-03-18)
Месца нараджэння вёска Антонаўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці
Дата смерці 20 мая 1946(1946-05-20) (22 гады)
Месца смерці Добруш, Гомельскай вобласці
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Часць партызанскі атрад імя І. Ф. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады
Камандаваў дыверсійная група
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Фёдар Якаўлевіч Кухараў (18 сакавіка 192420 мая 1946) — Герой Савецкага Саюза (1944), камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1944) і рознымі медалямі[1].

Мемарыяльны комплекс «Памяць» у Добрушы.

Фёдар Якаўлевіч Кухараў нарадзіўся 18 сакавіка 1924 года ў вёсцы Антонаўка, цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, ў сям'і селяніна. Па нацыянальнасці — беларус. Маці Фёдара — Марыя Мікалаеўна Кухарава — працавала на папяровай фабрыцы «Герой працы». Бацька Кухарава памёр у 1933 годзе. Скончыў 8 класаў школы № 2 у горадзе Добруш і ФЗУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у шахце ў Данбасе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля акупацыі Данбаса вярнуўся ў Добруш. Служыў у партызанскім атрадзе імя С. М. будзёнага пад камандаваннем В. П. Вырвіч. Арганізаваў збор зброі для партызан, распаўсюджваў ў Добрушы і Гомелі лістоўкі, праводзіў дыверсіі і асабіста падарваў 3 нямецкіх эшалона[1]. У жніўні 1943 года ўзначаліў дыверсійную групу партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Летам і восенню ўдзельнічаў у падрыве 24 варожых эшалонаў[1].

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле ворага, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года, Кухараву Фёдару Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4353)[1].

Пасля вызвалення Добруша ў кастрычніку 1943 года працаваў у камандзе па размініраванню горада, затым сакратаром камітэта камсамола фабрыкі «Герой Працы». З 1944 года Кухараў — член КПСС. Жыў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці. Фёдар Якаўлевіч Кухараў разам са сваім сябрам Васілём Бурым[2] загінуў 20 мая 1946 года падчас абясшкоджвання неразарванага снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.

  • У Добрушы (Гомельская вобласць) на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Памяць» устаноўлены стэлы з імёнамі ўраджэнцаў раёна — Герояў Савецкага Саюза. На адной з стэл паказана імя Ф. Я. Кухарава[1].
  • Імя Ф. Я. Кухарава прысвоена сярэдняй школе № 2 у Добрушы Гомельскай вобласці[3]. Адна з экспазіцый у школьным музеі прысвечана Ф. Я. Кухараву[4].
  • У гонар Героя ўстаноўлена мемарыяльныя дошка на будынку ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя Ф. Я. Кухарава г. Добруша»[5][6].
  • Піянерская дружына імя Ф. Я. Кухарава г. Добруша.
  • Мурал у гонар Ф. Я. Кухарава ў Добрушы на доме № 2а па вуліцы Маскоўскай.

Зноскі