Фрыдэберт Туглас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Туглас)
Фрыдэберт Туглас
Friedebert Tuglas
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Фрыдэберт Міхкельсан
Дата нараджэння 2 сакавіка 1886(1886-03-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1971(1971-04-15)[3][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Эстонія
 СССР
Жонка Elo Tuglas[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, літаратурны крытык, журналіст, гісторык літаратуры, пісьменнік
Гады творчасці 1906—1971
Кірунак неарамантызм, рэалізм, натуралізм, сімвалізм
Мова твораў эстонская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдэберт Туглас, да 1923 — Фрыдэберт Міхкельсан (эст.: Friedebert Tuglas; 2 сакавіка 1886, мыза Ах’я, Ліфляндская губерня цяпер Пылвамаа — 15 красавіка 1971, Талін) — эстонскі празаік, літаратурны крытык, перакладчык, мастацтвазнавец, літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук ЭССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 сакавіка 1886 года ў сям’і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901—1905). За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 года быў арыштаваны. З восені 1906 да сакавіка 1917 года ў эміграцыі — Фінляндыя, Францыя, інш. краіны Заходняй Еўропы. Пасля вяртання ў Эстонію Ф. Туглас актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці, у 1923—1926 — рэдактар часопіса «Ломінг» («Творчасць»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у гімназіі. Вершы і навелы эміграцыйнага перыяду ўвайшлі ў кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію, з друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), падарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (у 3-х тамах, 1928—1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе выходзіць раман «Малы Ілімар», па ўспамінах маленства. У пасляваенны перыяд Ф. Тугласам былі напісаныя толькі некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Народны пісьменнік Эстоніі (1946).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову паасобныя творы Ф. Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.

Зноскі

  1. а б Friedebert Tuglas // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Friedebert Tuglas // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Туглас Фридеберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн., 1995.