Азад Кашмір
| Азад Джаму і Кашмір | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| آزاد جموں و کشمیر | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | самакіравальная дзяржава пад кантролем Пакістана | ||||
| Уключае | 8 акруг | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Музафарабад | ||||
| Дата ўтварэння | 1948 | ||||
| Прэзідэнт | Сардар Махамад Якуб Хан | ||||
| Прэм'ер-міністр | Чаўдры Абдул Маджыд | ||||
| Афіцыйныя мовы |
Урду (афіцыйны) |
||||
| Насельніцтва (2011) |
3 631 224 (6-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 311,99 чал./км² (5-е месца) | ||||
| Плошча |
11 639 км² (7-е месца) |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Код ISO 3166-2 | PK-JK | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Азад Джаму і Кашмір (урду: آزاد جموں و کشمیر, англ.: Azad Jammu and Kashmir; скарочана — Азад Кашмір, літаральна «Свабодны Кашмір») — дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла на паўднёва-заходняй тэрыторыі княства Кашмір у працэсе падзелу Брытанскай Індыі[1].
Статус
[правіць | правіць зыходнік]Фактычна Свабодны Кашмір — гэта правінцыя Пакістана, але прызнаецца ім, як незалежная дзяржава, пры гэтым існаванне гэтай дзяржавы лічыцца справай часовай — у чаканні пераходу ўсёй тэрыторыі Кашміра ў склад Пакістана. Спрэчкі паміж Індыяй і Пакістанам вакол гэтай тэрыторыі вядуцца пастаянна.
У Азад Кашміры ёсць прэзідэнт (па функцыях роўны губернатару), урад, заканадаўчы сход, які выбіраецца насельніцтвам, вярхоўны суд.
Сталіцы ў гэтай тэрыторыі няма, але ёсць адміністрацыйны цэнтр — невялікі горад Музафарабад[1][2][3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе з сучаснай саюзнай тэрыторыяй Індыі Джаму і Кашмір на ўсходзе, а таксама з пакістанскімі правінцыямі Хайбер-Пахтунхва на захадзе, Гілгіт-Балтыстан на поўначы і Пенджабам на поўдні.
Сам Азад Кашмір займае тэрыторыю ў 11 639 км² з насельніцтвам прыблізна 4 500 000 чалавек.