Хамід Такві
Хамід Такві | |
---|---|
перс.: حميد تقوى | |
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 2014 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | спецпрызн, ваенная разведка |
Гады службы | 1980—2014 |
Званне | брыгадны генерал[1] |
Камандаваў |
Штаб Рамазана Сарая Аль-Харасані |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хамід Такві (перс.: حمید تقوی; 11 верасня 1955 — 27 снежня 2014) — брыгадны генерал КВІР Ірана, баец спецпадраздзялення «Кодс», удзельнік Ірана-іракскай вайны і ваеннай аперацыі супраць Ісламскай дзяржавы[1].
Нараджэнне
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Ахваз 11 верасня 1955 года (20 шахрывара 1338 года па іранскім календары)[2].
Ваеная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ірана-іракская вайна
[правіць | правіць зыходнік]З пачаткам вайны ў 1980 годзе далучыўся да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. З сіл, сабраных у Дашт-э-Азадэгане, сфармаваў падраздзяленне ваеннай разведкі ў Сусангердзе. Удзельнічаў у некаторых іранскіх наступальных аперацыях, уключаючы «Хейбар» і «Рассвет 8», дзе былі забіты яго бацька і брат. Быў павышаны да начальніка штаба Рамазана[3][4].
Вайна з ІДІЛ
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе падчас грамадзянская вайны ў Іраку ўзначаліў апалчэнне «Сарая Аль-Харасані», якое пазней будзе дзейнічаць ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[5]. Па словах кіраўніка арганізацыі Бадра Хадзі аль-Амеры, Хамід Такві «ўдзельнічаў у большасці важных бітваў супраць ІДІЛ і адыграў ключавую ролю ў вызваленні Джурф аль-Сахара»[6].
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]27 снежня 2014 года падчас выканання місіі разам з іракскай арміяй і Сіламі народнай мабілізацыі Такві быў забіты варожым снайперам у непасрэднай блізкасці ад пахавальні адзінаццатага шыіцкага імама Хасана аль-Аскары ля Самары[7]. Яго пахаванне прайшло ў Тэгеране 30 снежня. На цырымоніі развітання прысутнічаў камандзір «Кодс» Касем Сулеймані[8].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2015 года на месцы гібелі Такві быў узведзены помнік[9]. Паралельна пра загінулага быў выпушчаны дакументальны фільм «Азіз Балад»[10] і кніга «Сардар Самара», якая ўяўляе з сябе мемуары брыгаднага генерала, сабраныя намаганнямі Рухалы Парталіба і рэдактараў інфармацыйнага агенцтва «Абна»[11].
Зноскі
- ↑ а б Angus MacSwan: Iranian general killed by sniper bullet in embattled Iraqi city . Reuters (28 снежня 2014). Праверана 9 January 2015.
- ↑ حمید-تقوی فر-از-سوسنگرد-تا-عتبات-در-جستجوی-شهادت سردار سید حمید تقوی؛ از سوسنگرد تا عتبات در جستجوی شهادت
- ↑ "حال و هوای «سردار سامرا» در آخرین دیدار". Jaam-e Jam(перс.). 1 January 2015. Праверана 9 January 2015.
- ↑ "همرزم شهید تقوی: شهادت «حاج حمید» اثبات بدون مرز بودن اسلام بود". Tasnim News Agency(перс.). 9 January 2015. Праверана 9 January 2015.
- ↑ «Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» Архівавана 3 снежня 2015., Reuters, 24 février 2015.
- ↑ Iraq owes many victories against ISIL to Iran: Hadi al-Ameri . Mehr News Agency (6 студзеня 2015). Праверана 9 January 2015.
- ↑ Dreams of hegemonic powers for Islamic world will never come true(недаступная спасылка). Islamic Republic News Agency (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2015. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Gholipour, Behnam. Dreams of hegemonic powers for Islamic world will never come true . The Guardian (30 снежня 2014). Праверана 9 January 2015.
- ↑ [1](недаступная спасылка), [2](недаступная спасылка)
- ↑ [3]
- ↑ [4], [5]