Ханка (паўвостраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханка
20070809 1594 korr.jpg
59°50′ пн. ш. 23°05′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора, Фінскі заліў
Краіна
Ханка (паўвостраў) (Фінляндыя)
Ханка
Ханка

Ха́нка, Ханканіемі (фінск.: Hankoniemi, шведск.: Hangö udd), Гангут[1] — паўвостраў на паўночным беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора на паўднёвым захадзе Фінляндыі. Самая паўднёвая частка мацерыковай Фінляндыі.

Грунт — пясчаная марэна, якая з'яўляецца завяршэннем паўднёвай марэннай грады Салпаўселькя. Паўвостраў мае шмат доўгіх пясчаных пляжаў, а таксама акружаны архіпелагам.

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у правінцыю Усіма. У паўднёвай частцы паўвострава размешчаны горад Ханка.

У сакавіку 1940 года, пасля Зімняй вайны, СССР атрымаў ад Фінляндыі ў арэнду на 30 гадоў паўднёвую частку паўвострава з горадам Ханка для стварэння ваенна-марской базы. Аднак савецкая база праіснавала да снежня 1941 года.

Зноскі

  1. Састарэлая руская назва

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 538. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]