Хантайскае
Выгляд
| Хантайскае возера | |
|---|---|
| руск.: Хантайское озеро | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 65 м |
| Даўжыня | 80 км |
| Шырыня | 25 км |
| Плошча | 822 км² |
| Аб’ём | 82 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 420 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | каля 11 900 км² |
| Выцякаюць | Хантайка |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 17010800311116100005600 |
Ханта́йскае возера або Вялікае Хантайскае возера — возера ў Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Хантайка (прыток Енісея), у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр.
Плошча паверхні возера каля 822 км², даўжыня каля 80 км, шырыня каля 25 км. Плошча вадазбору каля 11 900[1] км². Возера размешчана ў вузкай тэктанічнай эразійнай катлавіне на паўднёва-заходнім ускрайку плато Путарана. Найбольшая глыбіня 420[1] м. Слабапраточнае. З возера выцякае рака Хантайка. Злучанае пратокай з Малым Хантайскім возерам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 540.
