Хантайка
Выгляд
| Хантайка | |
|---|---|
| руск. Хантайка | |
| Вялікі Хантайскі парог | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 174 км |
| Басейн | 30 700 км² |
| Расход вады | 591 м³/с (у ніжнім цячэнні[1]) |
| Вадацёк | |
| Выток | Maloe Khantayskoe[d] |
| • Месцазнаходжанне | Малое Хантайскае |
| • Каардынаты | 68°20′45″ пн. ш. 89°22′41″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Енісей |
| • Месцазнаходжанне | 606 км ад вусця Енісея |
| • Каардынаты | 68°06′50″ пн. ш. 86°33′00″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Енісей → Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Раён | Таймырскі Далгана-Ненецкі раён |
| Код у ДВР | 17010800312116100103596 |
|
|
|
Ханта́йка (руск.: Ханта́йка)[2] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне, правы прыток ракі Енісей.
Даўжыня ракі 174 км. Плошча вадазбору 30 700 км³. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 591[1] (590[2]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 18,653[1] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Малое Хантайскае. Працякае праз плато Путарана. Упадае ў Енісей за 606[3] км ад яго вусця. Жыўленне ракі дажджавое і снегавое. Пачынае замярзаць у кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. На рацэ Хантайскае вадасховішча і Усць-Хантайская ГЭС. Асноўны прыток — Кулюмбэ (злева)[1]. У басейне Хантайкі 4317[1] азёр агульнай плошчай 1649[1] км².
Рака суднаходная на адлегласці 63 км (ад вусця да пасёлка Снежнагорск)[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Иванов В. В. Хантака // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Река Хантайка // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)