Хараброўскі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хараброўскі вялікі камень — валун у Беларусі. Размешчаны за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Барсукі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, за 4,5 км на поўдзень ад новага моста праз Заходнюю Дзвіну, насупраць былой вёскі Хараброва.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады. Густая расліннасць улетку робіць складанымі апошнія 100 м падыхода да камяня ад вёскі Барсукі, сцежак да яго па назіранням 2020 г. не маецца.

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Выказвалася меркаванне, што некалі камень быў «барысавым», а пасля разбураны выбухам. Як сведчылі старажылы, камень пацярпеў пры будаўніцтве «сталінскіх» дотаў. На будоўлю патрабавалася шмат камення, за яго плацілі грошы. Каменне з палёў хутка прыбралі, таму больш прадпрымальныя людзі палезлі ў раку. А тут адразу 200 тон матэрыялу. Аднак выбух толькі раскалоў аграмадзіну на вялізныя кавалкі ды засеяў дно возера рознавялікімі аскепкамі чорнага колеру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі камень Хараброўскі // Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Бубала. — Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2017. — С. 64.
  • На поўначы зямлі беларускай // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 4 жн. — С. 3.
  • Пакульневіч, Я. На поўначы зямлі беларускай / Я. Пакульневіч // Народная газета. — 2009. — 22 ліп. — С. 14.