Харытон Пракопавіч Лапцеў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Харытон Лапцеў)
| Харытон Пракопавіч Лапцеў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, ваенны |
| Дата нараджэння | 1700[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 снежня 1763 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Харытон Пракопавіч Лапцеў (руск.: Харито́н Проко́фьевич Ла́птев, 1700 — 1763) — расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечны брат Дз. Я.Лапцева.
На флоце з 1718 года. У 1739-42 гадах кіраваў адным з паўночных атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С. І. Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне паўвострава Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балтыйскім флоце. Імем Лапцева названы: марскі бераг на паўвостраве Таймыр, мыс на паўвостраве Чэлюскін і інш.; у гонар Х. П. і Дз. Я.Лапцевых названа мора Лапцевых.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Hariton Prokof'evič Láptev // NUKAT — 2002.