Хаім Аронавіч Ратнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаім Аронавіч Ратнер
Дата нараджэння 24 лістапада 1861(1861-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1887
Месца працы
Альма-матар
Член у

Хаім-Ізраіль Аронавіч Ратнер[1], Яфім Аркадзевіч Ратнер (руск.: Хаим Аронович Ратнер, Ефим Аркадьевич Ратнер; 24 лістапада 1861, Шклоў, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — пасля 1887) — кіраўнік беларускай народніцкай групы, якая арганізавалася вясной-летам 1881 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя) пад назвай «Беларуская грамада» (1881), а пазней была перайменавана ў «Сацыяльна-рэвалюцыйную беларускую народную партыю» (1882), «Беларускую арганізацыю» (1883—1884) і «Гоман» (1884).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хаім-Ізраіль Аронавіч Ратнер нарадзіўся 24 лістапада 1861 г.[2] у Шклове[3] ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў яўрэйскай сям’і купца 2-й гільдыі, шклоўскага жыхара Арона Ізраілевіча Ратнера і яго жонкі Сары[4][5]. Належаў да купецкага саслоўя, па веравызнанні іўдзей. Дзедам Хаіма Ратнера быў Ізраіль Ілліч Ратнер (?—1896), яўрэй-іўдзей, кіраўнік банкаўскай канторы пад назвай «Банковская контора И. И. Ратнера» ў Магілёве, ганаровы грамадзянін Магілёва, купец па саслоўнай прыналежнасці, купец 1-й гільдыі з 1876 г. у Санкт-Пецярбургу (тут займаўся падрадамі і розным гандлем), які меў у Магілёве свой каменны дом, быў дырэктарам і папячыцелем магілёўскага турэмнага камітэта, папячыцелем богаўгодных устаноў у Магілёве, галосным Магілёўскай гарадской думы і членам уліковага камітэта аддзялення Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі ў Магілёве[6]. Ізраіль Ратнер памёр у 1896 г. у Берліне, але ў цынкавай труне, пакладзенай у драўляную труну, яго цела было дастаўлена ў Магілёў, дзе і пахавана ў прысутнасці многіх гараджан і з вялікай пашанай як аднаго з найбагацейшых жыхароў горада і мецэната, які меў медалі ад расійскага ўрада[7].

Спачатку Хаім Ратнер вучыўся ў Гомелі[8]. У 1882 г. скончыў мужчынскую гімназію ў Магілёве[9]. Яшчэ гімназістам уключыўся ў гімназічны рэвалюцыйны гурток[10].

У жніўні 1882 г. паступіў студэнтам у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычнага факультэт (па разраду прыродазнаўчых навук)[11]. Разам з Аляксандрам Іванавічам Марчанкам стаў кіраўніком беларускай народніцкай групы, якая арганізавалася вясной-летам 1881 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя) пад назвай «Беларуская грамада» (1881), а пазней была перайменавана ў «Сацыяльна-рэвалюцыйную беларускую народную партыю» (1882), «Беларускую арганізацыю» (1883—1884) і «Гоман» (1884). У народніцкі гурток уваходзіла таксама сястра Хаіма — Аляксандра Аркадзеўна Ратнер (Хая Аронаўна Ратнер) — слухачка санкт-пецярбургскіх жаночых курсаў. Хаім Ратнер быў адным з рэдактараў часопіса «Гоман» (1884).

Хаім Ратнер быў арыштаваны 23 сакавіка 1884 г. на сваёй кватэры ў Санкт-Пецярбургу, дзе паліцыя знайшла нелегальную друкарню, гектограф і цэлы склад нелегальнай літаратуры (у тым ліку 110 экземпляраў казкі «Дабрачыннасці і заганы» забароненага Міхаіла Салтыкова-Шчадрына, 32 асобніка першага нумара часопіса «Гоман»), тры рукапісы, з іх два напісаныя рукой Ратнера, а другія — Пятром Якубовічам[12]. На думку беларускага гісторыка літаратуры Сцяпана Аляксандравіча, гэта былі матэрыялы, прыгатаваныя для выдання другога нумара «Гомана»[13]. Ратнер доўга сядзеў у турме ў Санкт-Пецярбургу, а пасля быў высланы расійскімі ўладамі ў Сібір на тры гады[14]. Далейшы лёс неведомы[15].

Зноскі

  1. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  2. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  3. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  4. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  5. Хаим (Ефим) Аронович Ратнер // geni.com
  6. Израиль Ильич Ратнер // geni.com
  7. Израиль Ильич Ратнер // geni.com
  8. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  9. Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909 гг.
  10. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  11. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  12. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11.
  13. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11.
  14. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  15. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч, С. Х. Кнігі і людзі: даследванні, археалагічныя знаходкі, успаміны, эсэ / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 206 с.
  • Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10—11.
  • Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. — 2005. — 519 с.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў: у 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — 582 с.
  • Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772—1917 гг. / А. У. Унучак [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 573 с.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — 2-е выд. — Смаленск : Інбелкульт, 2013. — 368 с.
  • Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 3—27.
  • Метрыка нацыянальнай ідэі. Круглы стол да 130-годдзя выдання часопіса «Гомон» // Беларуская думка. — 2014. — № 12. — С. 38—45.
  • Публицистика белорусских народников: нелегальные издания белорусских народников (1881—1884) / сост. и подг. текстов: С. Х. Александрович, И. С. Александрович. — Минск : БГУ, 1983. — 132 c.
  • Радзік, Р. Вытокі сучаснай беларускасці. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе XIX ст. / Р. Радзік; пер. з польск. мовы Н. Дзенісюк; навук. рэд. С. Рудовіч ; С. Токць. — Мінск : Медысонт, 2012. — 376 с.
  • Радзік, Р. Петербургские народники ― творцы современной белорусской национальной идеи // Белорусский сборник. Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. Выпуск 3. ― СПБ., Российская национальная библиотека, 2005. С. 288.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]