Хведар Кажаневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хведар Кажаневіч
Род дзейнасці грамадскі і ваенны дзеяч
Дата нараджэння 14 лютага 1926(1926-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2007(2007-02-27) (81 год)
Месца смерці
Веравызнанне БАПЦ
Член у
Бітвы/войны

Хведар Кажаневіч (14 лютага 1926 — 27 лютага 2007) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 лютага 1926 г. у вёсцы Любель-Поль, гміна Пінкавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны у 1940 г. разам з бацькамі быў дэпартаваны на катаргу ў раён Архангельску. У 1942 г. каб уратаваць сваё жыццё і сям’ю запісаўся да Арміі Андэрса.[1] Прайшоў Іран, Палестыну, Італію. Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна, за што меў узнагароду.

У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19 студзеня 1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Першыя гады жыў у Брадфардзе (Ёркшыр), потым перабраўся ў Манчэстэр, дзе працаваў інспектарам транспарту. Быў актывістам і доўгагадовым старшынём аддзелу ЗБВБ у Манчэстэры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Адзін з арганізатараў беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры, старшыня бацькоўскага камітэта. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага клуба ў Манчэстэры, выконваў абавязкі яго скарбніка. Быў сябрам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. На ягоных плячах трымалася беларускае жыццё ў графстве Ланкашыр.

Напісаў прадмову да кнігі «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна».

Памёр 27 лютага 2007 г. у Манчэстэры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна: артыкулы, дакумэнты / [уклад. Ю. Грыбоўскі; прадм. Х. Кажаневіча]. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — 121, [1] с., [4] л. іл. — С. 53 — 102. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 2). — ISBN 985-6824-28-1.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]