Перайсці да зместу

Хейна Мандры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хейна Мандры
Дата нараджэння 11 верасня 1922(1922-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1990(1990-12-03) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0541877

Хейна Мандры (эст.: Heino Mandri; 11 верасня 1922 — 3 снежня 1990, Талін) — эстонскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст Эстонскай ССР (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хейна Мандры нарадзіўся 11 верасня 1922 года ў горадзе Кохтла-Ярвэ, Эстонія.

У 1946 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Талінскім тэатры драмы. Быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, прыгавораны да пазбаўлення волі, з 1948 па 1954 гады адбываў пакаранне ў Вятлагу.

У 1958—1966 гадах і з 1972 года — акцёр Талінскага акадэмічнага тэатра. У 1966—1972 гадах — акцёр Эстонскага маладзёжнага тэатра. У 1975—1990 гадах — акцёр Талінскага драмтэатра.

Памёр 3 снежня 1990 года ў Таліне. Незадоўга да смерці быў рэабілітаваны.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.252.