Хомі Джэхангір Баба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хомі Джэхангір Баба
англ.: Homi Jehangir Bhabha
Homi Jehangir Bhabha.jpg
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1909(1909-10-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1966(1966-01-24)[1][2] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ральф Фаўлер[d] і Поль Дзірак
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Хомі Джэхангір Баба на Вікісховішчы

Хомі Джэхангір Баба (англ.: Homi Jehangir Bhabha; 30 кастрычніка 1909, Бамбей, Індыя — 24 студзеня 1966, Манблан, Францыя) — індыйскі фізік, які сыграў значную ролю ў развіцці індыйскай атамнай навукі, тэхнікі і ядзернай праграмы. Ганаровы член шэрагу навуковых таварыстваў і акадэмій навук, у тым ліку Лонданскага каралеўскага таварыства (1941).

Баба вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, які скончыў ў 1930. Навуковую працу пачаў пад кіраўніцтвам Ральфа Фаўлера. У 1940—1945 гадах працаваў у Індыйскім інстытуце навук у Бангалоры, з 1942 года — прафесар. У 1945 стаў ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком Інстытута фундаментальных даследаванняў Тата ў Бамбеі. Баба стаў старшынёй Камітэта па атамнай энергіі Індыі (з 1947) і дырэктарам Атамнага цэнтра Трамбэй(з 1957), які ён таксама заснаваў.

Баба таксама з'яўляўся буйным грамадскім дзеячам. Ён быў старшынёй на першай канферэнцыі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі ў Жэневе ў 1955. Акрамя таго ён некалькі гадоў (1960—1963) узначальваў Прэзідыум Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP), а таксама з'яўляўся членам Навукова — кансультатыўнага савета МАГАТЭ.

Загінуў у горным масіве Монблан ў выніку катастрофы самалёта, на якім накіроўваўся на чарговае пасяджэнне савета МАГАТЭ.

  1. 1,0 1,1 Homi J. Bhabha — 2010.
  2. 2,0 2,1 Homi Bhabha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.