Імага мае чорную афарбоўку, даўжыня цела 13-16 мм. Лічынкі вядомыя як «мучныя чарвякі», жоўтыя і пругкія, да 30 мм даўжынёй. Без ежы могуць жыць да 8 месяцаў. Жукі і лічынкі сілкуюцца мукой, збожжам і іншымі прадуктамі. Развіваецца адно пакаленне ў год, пры неспрыяльных умовах развіццё аднаго пакалення можа зацягнуцца да двух гадоў.
Не выключаюць, што вялікі мучны хрушчак і яго лічынкі з’яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі гельмінта з класа цэстод — карлікавага цэпеня (Hymenolepis nana), які выклікае ў людзей гіменалепідоз[1].
Зноскі
↑Паразитарные болезни человека (Шабловская Е. А., Падченко И. К., Мельник М. Н. и др.). — К.:Здоров’я, 1984. — 160 с. (руск.)