Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч
Дата нараджэння: 1900
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 лістапада 1937(1937-11-04)
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:

Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч (1900 — 4 лістапада 1937) — беларускі мастак. Брат Пятра Даркевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Міхалава Смаленскай губерні ў заможнай сялянскай сям'і (бацька меў свой млын). Вучыўся ў Пецярбургскім вышэйшым мастацка-тэхналагічным інстытуце (19211926). У 1920-я гады выкладаў у сярэдніх школах Ленінграда, з 1931 года — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Працаваў у галіне манументальнага і станковага жывапісу. Аўтар пейзажаў «Восень» (1932), «Саўгас „Сасноўка“» (1934), «Над ракой», партрэтаў Аляксея Стаханава, Янкі Купалы, Андрэя Александровіча, Аляксандра Пушкіна, Максіма Горкага, карціны «Малацьба ў саўгасе» (1936) і іншых, фрэсак на будынку вакзала станцыі Сіроціна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (1930-я гады). Рэпрэсаваны, расстраляны. Рэабілітаваны 12 сакавіка 1961 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]