Хто смяецца апошнім (п’еса)
Хто смяецца апошнім | |
---|---|
Жанр | сатыра, камедыя, трылер |
Аўтар | Кандрат Крапіва |
Дырыжор | Кандрат Крапіва |
Кампанія | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя Кандрата Крапівы. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939 годзе. У 1955 годзе па сцэнарыі Кандрата Крапівы зняты і аднайменны кінафільм.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч
- Ганна Паўлаўна — Вера Пола
- Чарнавус Аляксандр Пятровіч — Арнольд Памазан
- Туляга Мікіта Сымонавіч — Глеб Глебаў[1], Сяргей Бульчык
- Левановіч
- Вера
- Зёлкін — Генадзь Гарбук, Барыс Платонаў
- Зіна Зёлкіна — Зінаіда Браварская, Стэфанія Станюта
- Цёця Каця — Лідзія Ржэцкая, Марыя Зінкевіч
- Нічыпар — Генрых Грыгоніс
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.
Пастаноўкі іншых тэатраў
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2].
П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.
Пераклады на іншыя мовы
[правіць | правіць зыходнік]Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.
Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954).