Лідзія Іванаўна Ржэцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Rzhetskaya LI.jpg
Дата нараджэння: 5 (17) красавіка 1899
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 кастрычніка 1977(1977-10-24) (78 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Муж: Лявон Гдальевіч Рахленка
Прафесія:
Тэатр: БелАДТ імя Я. Купалы
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1974 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1940 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1948
Народны артыст СССР— 1955 Сталінская прэмія — 1952
IMDb: nm6720035

Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 красавіка (17 красавіка) 1899, Мінск — 24 кастрычніка 1977, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка СССР (1955)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і чыгуначніка. Творчую дзейнасць пачала ў 1916 г. З 1917 г. у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1920 г. — у трупе БДТ-1.

Выканаўца драматычных, востра характарных і камедыйных роляў: цёця Каця («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Сцепаніда («Гібель воўка» Самуйлёнка), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» Крапівы), Альжбэта («Паўлінка» Купалы), Каспарыха («Салавей» Бядулі), Шаблова, Мурзавецкая («Поздняя любовь», «Волки и овцы» Астроўскага), Марфа («Метель» Леонава).

Узнагароджаная ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Народная артыстка БССР (1944) i СССР (1955), Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1951) за ролю Аўдоцці Захароўны ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы. Дачка — Валянціна Леанідаўна Рахленка.

Зноскі

  1. Ржецкая Лидия Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 515.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. — Мн., 1987. — С. 508.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 627.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — С. 388.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 116.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2003. — С. 300.
  • Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 5: биогр. справ. — Мн., 1982. — С. 529.