Арнольд Кандратавіч Памазан
Арнольд Кандратавіч Памазан | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Узнагароды |
Арнольд Кандратавіч Памазан (нар. 14 чэрвеня 1939 года, Камсамольск-на-Амуры, РСФСР) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста УССР і БССР Р. А. Качаткова). З гэтага ж года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Арнольд Памазан разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод найлепшых роляў: Адольф Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Гарык («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Адвернік («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Падзерын («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), Буслай («Парог» А. Дударава), Кудраш («Навальніца» А. Астроўскага), Купец Абдулін («Рэвізор» М. Гогаля), Марцін («Валенсіянскія вар'яты» Лопэ дэ Вэгі), Удра («Безыменная зорка» М. Себасціяна), Верхавод папаўнення анархістаў («Аптымістычная трагедыя » Ус. Вішнеўскага), Ігар («Традыцыйны збор» В. Розава), Баба Яга («Пунсовая кветачка» Л. Браўсевіча, І. Карнавухавай), Манучар Кіквадзе («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ), Мяжэнін («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Мужчына («Кошка, якая сама па сабе блукае» Р. Кіплінга), Машэ («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Гофмаршал Фон Кальб («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Бадаеў («Лес » А. Астроўскага), Майкл Гамон («Смак яблыка» А. Дзялендзіка), Ваенны міністр Марэс («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата), Сапраўдны мужчына («Муж для паэтэсы» А. Паповай), Падрон Тоні («К'ёджаўскія перабрэхі» К. Гальдоні), Эгей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Поп («Тутэйшыя» Я. Купалы), Эленька («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Савалайнен («Вольга» Л. Руаханен ), Гетман («Ядвіга» А. Дударава), Брыгела («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Губернатар, Дзіўнаваты чыноўнік, Капітан-Спраўнік, Капітан-Капейкін, Мажардом («Чычыкаў» паводле М. Гогаля).
Зняўся ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам» у 2001 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2007)
- ордэн Францыска Скарыны (2020)
Зноскі
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
- Асобы
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Камсамольску-на-Амуры
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР