Перайсці да зместу

ФК Бока Хуніярс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бока Хуніярс Буэнас-Айрэс)
Бока Хуніярс
Boca Juniors logo18.svg
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Мянушкі Xeneizes, Boquita
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс
Стадыён Бамбанера, Буэнас-Айрэс
Умяшчальнасць: 49 000
Прэзідэнт Хуан Раман Рыкельмэ[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера
2023 7 месца
Сайт bocajuniors.com.ar (ісп.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бока Хуніярс» (ісп.: Club Atlético Boca Juniors) ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 35 разоў станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHS[2], і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.

3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.

  • Чэмпіён Аргенціны (35):
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А)
    • 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2022

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Аргенціна Бр Серхіа Рамера 1987
2 Аргенціна Аб Крысціян Лема 1990
3 Уругвай ПА Марсела Сарачы 1998
4 Аргенціна Аб Нікалас Фігаль 1994
5 Аргенціна ПА Эсек’ель Бульяудэ 2000
6 Аргенціна Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7 Аргенціна Нап Эсекіель Себальяс 2002
8 Аргенціна Аб Гільерма Фернандэс 1991
9 Аргенціна Нап Дарыа Бенедэта 1990
10 Уругвай Нап Эдынсан Кавані 1987
11 Аргенціна ПА Лукас Хансан 1994
12 Аргенціна Бр Леандра Брэй 2002
13 Аргенціна Бр Хаўер Гарсія 1987
14 Аргенціна Нап Лука Лангоні 2003
15 Аргенціна Аб Нікалас Валенціні 2001
Паз. Імя Нар.
16 Уругвай Нап Мігель Мерэнт’ель 1996
17 Перу Аб Луіс Адвінкула 1990
18 Калумбія Аб Франк Фабра 1991
20 Аргенціна ПА Хуан Рамірэс 1993
21 Аргенціна ПА Эсек’ель Фернандэс 2002
22 Аргенціна ПА Кевін Сенон 2001
23 Аргенціна Аб Лаўтара Бланка 1999
29 Арменія Нап Нарберта Брыяска 2002
36 Аргенціна ПА Крысціян Медына 2002
38 Аргенціна Аб Ааран Ансельміна 2005
39 Аргенціна ПА Вісентэ Таборда 2001
40 Аргенціна Аб Лаўтара Дзі Лолья 2004
42 Аргенціна Аб Лукас Бландэль 1996
49 Калумбія ПА Хорман Кампусана 1996
57 Аргенціна Аб Марсела Вайгант 2000