Хуга ван дэр Гус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хуга ван дэр Гус
Фатаграфія
Дата нараджэння:

1440[1][2][3][4][5][6]

Месца нараджэння:

Гент, Графства Фландрыя, Каралеўства Францыя

Дата смерці:

1482[7][1][2][8][9][3][4][5][6]

Месца смерці:

Адэргем[d], Герцагства Брабант

Грамадзянства:

Паўднёвыя Нідэрланды

Род дзейнасці:

мастак

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Божая Маці з дзіцем

Хуга ван дэр Гус (нідэрл.: Hugo van der Goes; каля 1420-25, Гент — 1482, Адэргем) — фламандскі мастак, якога Альбрэхт Дзюрэр лічыў найбуйнейшым прадстаўніком ранненідэрландскага жывапісу, разам з Янам ван Эйкам і Рагірам ван дэр Вейдэнам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працягнуў мастацкія традыцыі нідэрландскага жывапісу першай паловы XV ст. Мастацкая дзейнасць разнастайная. У яго ранніх работах прасочваецца ўплыў Баўтса.

Удзельнічаў як дэкаратар ва ўпрыгожванні горада Бругэ з нагоды вяселля ў 1468 герцага Бургундыі Карла Смелага і Маргарыты Ёркскай, пазней у афармленні урачыстасцяў у горадзе Генце з нагоды ўезду ў горад Карла Смелага і новай графіні Фландрскай у 1472 годзе. Відавочна яго роля ў гэтых работах была вядучай, бо па захаваных дакументах ён атрымаў вялікую плату чым астатнія мастакі. Творчая біяграфія мае мноства невыразнасцяў і прабелаў, бо ніводная з карцін не датавалася мастаком і не падпісвалася.

Самы вядомы твор — вялікі алтарны абраз «Пакланенне пастухоў», або «Алтар Парцінары», які быў напісаны каля 1475 па замове Тамаза Парцінары — прадстаўніка банка Медычы ў Бругэ — і аказаў глыбокі ўплыў на фларэнційскіх жывапісцаў: Даменіка Гірландая, Леанарда да Вінчы і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118695908 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 Hugo van der Goes — 2009.
  3. 3,0 3,1 RKDartists
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. 5,0 5,1 (unspecified title)
  6. 6,0 6,1 (unspecified title)
  7. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  8. Hugo van der Goes — 1960. — doi:10.13039/501100001074
  9. Swartz A. Hugo van der Goes — 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.