Петрунова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Петрунова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 536 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215882131
Петрунова на карце Беларусі ±
Петрунова (Беларусь)
Петрунова
Петрунова (Віцебская вобласць)
Петрунова

Петруно́ва[1] (трансліт.: Pietrunova, руск.: Петруново) — вёска (да 2007 года хутар[2]) у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1939 гадах фальварак у складзе гміны Глыбокае Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1921 год — 23 жыхары, 3 двары[4].
  • 1931 год — 33 жыхары, 3 двары[5].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», які першапачаткова месціўся ў драўляным доме. У 1979—1981 гадах быў пабудаваны 5-вярховы будынак. У распараджэнні ДУСА «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» знаходзіцца 77,4 гектара сельгасугоддзяў і ферма з буйной рагатай жывёлай[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 6 декабря 2007 г. № 42 Об упразднении и переименовании сельских населенных пунктов Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 46.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 16
  6. Зінкевіч, А. Вернасць выбранай справе і роднаму калектыву / Анатоль Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. — 2020. — № 2 (9970). — 4 студзеня. — С. 4—5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]