Хіннае дрэва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хіннае дрэва
Cinchona.pubescens02.jpg
Cinchona pubescens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cinchona L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   500204
NCBI   43462
EOL   29559
IPNI   329816-2

Хі́ннае дрэва, цынхона (Cinchona) — род кветкавых раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Налічвае каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы. З XIX стагоддзя культывуюцца ў Індыі, Інданезіі (асноўная маса сусветнай здабычы хініну) хіннае дрэва: хіннае дрэва Ліджэра, лекавае хіннае дрэва, чырванакорае хіннае дрэва і іншыя.

Дрэвы вышынёй 10—15, да 25 метраў. Лісце супраціўнае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі ў несапраўдных парасоніках, сабраных у мяцёлкі. Плод — каробачка. Кара і іншыя часткі хіннага дрэва маюць да 30 алкалоідаў (найважнейшы — хінін), якія выкарыстоўваюць у медыцыне. Шляхам селекцыі ўтрыманне хініну павялічылася з 2—2,5 да 16 %. З развіццём хімічнага сінтэзу алкалоідаў культура хіннага дрэва скарачаецца. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]