Царква
Выгляд
Слова царква ў беларускай мове, як агулам ў германскіх і славянскіх мовах, паходзіць ад грэчаскага прыметніка Κυριακόν; kyriakon — «Божае; належнае Богу». Паводле Фасмера, у славянскія мовы слова трапіла праз германскія, у сучаснай нямецкай і англійскай гэта Church. У самой грэчаскай мове царкву называюць словам эклезія Ἐκκλησία; ekklēsia — «сход», якое толькі пераклад яўрэйскага קהל — «кагал», з грэчаскай слова царква ў лаціне Ecclesia і большасці моў раманскай групы, а таксама ў валійскай, армянскай, грузінскай, турэцкай і арабскай мовах. Таксама ад грэчаскага эклесія Ἐκκλησία; ekklēsia паходзіць назва эклезіялогіі — раздзела хрысціянскага багаслоўя, які вывучае пытанні звязаныя з царквой.
- Царква — сусветная грамада хрысціян, канфесія (Каталіцкая Царква, Праваслаўная Царква, Лютэранская Царква, Англіканская Царква і інш.).
- Царква — рэлігійная грамада хрысціян пэўнай тэрыторыі, краіны.
- Царква — мясцовая грамада хрысціян, царкоўная грамада, парафія, прыход.
- Царква — будынак для хрысціянскага богаслужэння, бажніца, храм
![]() |
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |